Псылёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Псылёт (Psilotum) — род споравых расьлінаў сямейства псылётавых.

Прадстаўлены 4 відамі, якія шырока распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў. Спарафіт у надземнай частцы дыхатамічна разгалінаваны, з дробнымі лускападобнымі вырастамі. У падземнай частцы — карэнішчападобны рызамоід са шматлікімі рызоідамі і эндатрофнай мікарызай. У псылёту цэнтральны цыліндар — актынастэла. У спарангіях на канцах кароткіх галінак утвараюцца аднолькавыя споры. Пры прарастаньні яны ўтвараюць двухполы ґамэтафіт, які разьвіваецца ў сымбіёзе з ґіфамі грыбу. Спэрматазоіды псылёту мнагажгуцікавыя. Малады спарафіт жывіцца за кошт ґамэтафіту. Пазьней ён жыве самастойна. Плоскае ці трохграннае сьцябло псылёту дасягае вышыні 20-100 см.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с ISBN 978-985-439-644-6