Прэм’ер-ліга чэмпіянату Паўночнай Ірляндыі па футболе 2013—2014 гадоў
Прэм’ер-ліга 2013—2014 гадоў — 113-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Паўночнай Ірляндыі, які праходзіў з 10 жніўня 2013 году па 26 красавіка 2014 году. Чэмпіёнам стаў «Кліфтанвіл», які тым самым здабыў свой пяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 10 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Чэмпіёншыпу 1 — «Ардс» і «Ўарэнпойнт Таўн». Гэтыя клюбы замянілі «Донэгал Сэлтык» і «Лісбэрн Дыстылеры».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне[a] |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Кліфтанвіл | 38 | 26 | 7 | 5 | 88 | 39 | +49 | 85 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Лінфілд | 38 | 24 | 7 | 7 | 81 | 46 | +35 | 79 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 3 | Крузэйдэрз | 38 | 18 | 12 | 8 | 67 | 42 | +25 | 66 | |
| 4 | Портадаўн | 38 | 18 | 8 | 12 | 77 | 53 | +24 | 62 | |
| 5 | Глентаран | 38 | 16 | 11 | 11 | 54 | 42 | +12 | 59 | |
| 6 | Гленавон | 38 | 15 | 6 | 17 | 75 | 79 | −4 | 51 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
| 7 | Балімэна Юнайтэд | 38 | 13 | 8 | 17 | 48 | 59 | −11 | 47 | |
| 8 | Дангэнан Сўіфтс | 38 | 12 | 8 | 18 | 49 | 66 | −17 | 44 | |
| 9 | Колрэйн | 38 | 10 | 12 | 16 | 51 | 61 | −10 | 42 | |
| 10 | Балінамалард Юнайтэд | 38 | 10 | 9 | 19 | 35 | 70 | −35 | 39 | |
| 11 | Ўарэнпойнт Таўн | 38 | 10 | 6 | 22 | 43 | 72 | −29 | 36 | |
| 12 | Ардс | 38 | 6 | 6 | 26 | 44 | 83 | −39 | 24 | Паніжэньне ў Чэмпіёншып 1 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою.
Заўвагі:
- ↑ Клюбы па тры разы згулялі кожны з кожным (33 туры), пасьля чаго табліца падзялілася на дзьве групы (верхняя шасьцёрка і ніжняя шасьцёрка).
- ↑ «Гленавон» кваліфікаваўся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Паўночнай Ірляндыі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1—22 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]23—33 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]34—38 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля 33 тураў табліцу падзялілі на дзьве групы, і кожны клюб па адным разе (дома або ў гасьцях) згуляў з кожным іншым клюбам са сваёй групы.
Верхняя шасьцёрка[рэдагаваць | рэдагаваць код] |
Ніжняя шасьцёрка[рэдагаваць | рэдагаваць код] |
Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону мусілі прайсьці прайшлі пераходныя матчы паміж «Ўарэнпойнт Таўн», які заняў 11-е месца ў Прэм’ер-лізе, і «Бангарам», які заняў другое месца ў Чэмпіёншыпе 1. Аднак «Бангар» не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Прэм’ер-лізе, таму пераходным матчы скасавалі, і клюбы засталіся ў сваіх лігах.