Перайсьці да зьместу

Прэм’ер-ліга чэмпіянату Босьніі і Герцагавіны па футболе 2024—2025 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэм’ер-ліга 2024—2025 гадоў — 25-ы розыгрыш Прэм’ер-лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Босьніі і Герцагавіны, які праходзіў з 3 жніўня 2024 году па 31 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стаў «Зрынскі», які тым самым здабыў свой дзявяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.

У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзесяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь лігаў другога дывізіёну — «Слабада» (зь Першай лігі Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны) і «Раднік» (зь Першай лігі Рэспублікі Сэрбскай). Гэтыя клюбы замянілі «Тузла Сіці» і «Зьвіезду 09».

М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 Зрынскі Мостар 33 26 4 3 74 17 +57 82 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
2 Борац Баня-Лука 33 26 3 4 58 13 +45 81 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў
3 Сараева 33 18 11 4 59 24 +35 65 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a]
4 Жалезьнічар Сараева 33 20 5 8 55 38 +17 65 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў
5 Шырокі Брыег 33 13 7 13 43 46 −3 46
6 Слога Добай 33 13 5 15 35 45 −10 44
7 Вележ Мостар 33 10 12 11 45 39 +6 42
8 Раднік Біеліна 33 12 4 17 44 52 −8 40
9 Посуш’е 33 10 7 16 36 41 −5 37
10 Ігман Коніц 33 8 5 20 30 66 −36 29 Паніжэньне ў Першую лігу Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны
11 Габэла 33 4 4 25 28 76 −48 16
12 Слабада Тузла 33 1 7 25 21 71 −50 7[b]
Крыніца: rezultati.com
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Розьніца мячоў; 9) Дадатковыя матчы. (Крытэрыі 2 і 3 не ўжываюцца для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
  1. ^ «Сараева» кваліфікавалася ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Босьніі і Герцагавіны. Кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная трэцяй камандзе лігі, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
  2. ^ З «Слабады» зьнялі 3 пункты з-за таго, што яе гульцы пакінулі поле ў знак пратэсту ў матчы з «Посуш’ем»[1].
Гаспадары↓ \ Госьці→ Бор Вел Габ Жал Зры Ігм Пос Рад Сар Сла Сло Шыр
Борац Баня-Лука 2:1 3:0 1:0 0:1 4:0 2:0 2:0 0:1 2:0 4:0 3:0
Вележ Мостар 0:0 2:2 1:2 0:1 1:1 3:0 2:1 0:0 1:0 0:0 3:1
Габэла 0:2 0:4 0:3 1:4 0:2 0:1 0:1 0:3 2:0 0:3 1:2
Жалезьнічар Сараева 1:1 2:1 4:1 0:2 3:1 1:0 2:0 0:0 3:0 1:1 0:1
Зрынскі Мостар 1:1 1:0 3:0 1:0 7:1 3:0[a] 2:0 1:1 3:2 3:1 3:0
Ігман Коніц 0:4 1:1 3:2 0:2 0:3 0:3 2:3 0:3 1:0 1:2 0:3
Посуш’е 0:2 1:1 1:2 1:1 1:2 1:0 3:1 0:0 2:0 1:1 1:2
Раднік Біеліна 0:1 4:3 3:1 2:3 2:0 0:1 2:1 2:3 2:0 2:1 1:1
Сараева 0:2 4:0 3:1 1:1 0:1 2:1 2:2 2:0 3:1 2:0 1:0
Слабада Тузла 2:3 1:1 1:1 0:1 0:1 0:1 0:2 1:0 0:6 0:3 0:2
Слога Добай 0:2 0:0 2:0 4:2 0:1 0:2 3:1 1:0 1:3 1:0 1:0
Шырокі Брыег 2:3 0:2 2:2 0:3 1:1 4:2 1:0 2:0 3:3 1:1 0:1
Крыніца: rezultati.com
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. ^ «Посуш’ю» прысудзілі тэхнічную паразу 0:3 з-за парушэньня правіла маладых гульцоў[2].
Гаспадары↓ \ Госьці→ Бор Вел Габ Жал Зры Ігм Пос Рад Сар Сла Сло Шыр
Борац Баня-Лука 1:0 1:0 1:0 2:0 2:0 3:1
Вележ Мостар 0:1 2:2 3:2 2:2 3:0
Габэла 0:1 3:2 1:2 0:2 1:2
Жалезьнічар Сараева 2:1 2:1 3:2 3:2 3:2 1:0
Зрынскі Мостар 0:1 5:0 3:0 5:0 5:0 2:1
Ігман Коніц 0:1 1:2 0:1 1:1 2:1
Посуш’е 2:0 1:2 2:1 1:2 0:0
Раднік Біеліна 1:0 5:0 1:2 2:1 1:1
Сараева 2:1 0:0 3:0 1:1 0:0 0:1
Слабада Тузла 1:1 3:3 2:2 0:3[a] 2:3
Слога Добай 0:4 0:1 2:1 0:4 4:1 0:1
Шырокі Брыег 0:1 2:5 2:0 3:2 0:0 3:1
Крыніца: rezultati.com
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. ^ «Слабадзе» прысудзілі тэхнічную паразу 0:3 з-за таго, што яе гульцы пакінулі поле ў знак пратэсту[3].

Па заканчэньні сэзону мусілі прайсьці пераходныя матчы паміж «Посуш’ем», якое заняла дзявятае месца ў Прэм’ер-лізе, і «Ступчаніцай», якая заняла першае месца ў Першай лізе Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны. Матчы, спачатку прызначаныя на 18 і 21 чэрвеня 2025 году, перанесьлі на 22 і 25 чэрвеня з-за таго, што «Ступчаніца» не атрымала ліцэнзію на ўдзел у Прэм’ер-лізе. 19 чэрвеня пераходныя матчы скасавалі пасьля таго, як адхілілі апэляцыю «Ступчаніцы» на неатрыманьне ліцэнзіі, клюбы засталіся ў сваіх лігах[4].

  1. ^ Održana sjednica Disciplinske komisije NS/FS BiH (бас.). nfsbih.ba (29 красавіка 2025). Праверана 29 красавіка 2025 г.
  2. ^ N.K. (13 верасьня 2024) Utakmica Zrinjskog i Posušja zbog prekršenog pravila registrovana službenim rezultatom (бас.). Klix.ba. Праверана 13 верасьня 2024 г.
  3. ^ E.K. (28 красавіка 2025) Utakmica Sloboda - Posušje registrovana 3:0 za gostujući sastav (бас.). Klix.ba. Праверана 28 красавіка 2025 г.
  4. ^ Stupčanica bez licence, baraž otkazan: Posušje ostaje u Premijer ligi (бас.). nap.ba (19 чэрвеня 2025). Праверана 20 чэрвеня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]