Прэм’ер-ліга чэмпіянату Азэрбайджану па футболе 2015—2016 гадоў
Выгляд
Прэм’ер-ліга 2015—2016 гадоў — 24-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Азэрбайджану, які праходзіў з 9 жніўня 2015 году па 20 траўня 2016 году. Чэмпіёнам стаў «Карабах», які тым самым здабыў свой чацьвёрты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх сем былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першага дывізіёну — «Раван», «Зіра» і «Кяпаз». Гэтыя клюбы замянілі «Сымург», «Баку» і «Араз».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Карабах | 36 | 26 | 6 | 4 | 66 | 21 | +45 | 84 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў[a] |
| 2 | Зіра[b] | 36 | 17 | 11 | 8 | 42 | 31 | +11 | 62 | |
| 3 | Габала | 36 | 16 | 11 | 9 | 44 | 28 | +16 | 59[c] | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 4 | Інтэр Баку[d] | 36 | 16 | 11 | 9 | 39 | 28 | +11 | 59[c] | |
| 5 | Кяпаз | 36 | 15 | 11 | 10 | 48 | 40 | +8 | 56 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 6 | Нэфтчы Баку | 36 | 13 | 10 | 13 | 41 | 41 | 0 | 49 | |
| 7 | АЗАЛ | 36 | 13 | 7 | 16 | 26 | 38 | −12 | 46 | |
| 8 | Сумгаіт | 36 | 9 | 12 | 15 | 41 | 49 | −8 | 39 | |
| 9 | Раван[e] | 36 | 5 | 9 | 22 | 27 | 63 | −36 | 18 | Паніжэньне ў Першы дывізіён[f] |
| 10 | Хазар Ленкарань | 36 | 3 | 6 | 27 | 16 | 51 | −35 | 15 | Спыненьне існаваньня[g] |
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
- ↑ Пераможца Кубка Азэрбайджану мусіў кваліфікавацца ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Карабах» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла наступнай камандзе лігі.
- ↑ «Зіра» не атрымала ліцэнзію УЭФА, бо існавала на прафэсійным узроўні меней за належныя тры гады.
- 1 2 Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою: «Габала» — 2, «Інтэр» — 1.
- ↑ 31 сакавіка 2016 года Фінансавы кантроль УЭФА выключыў «Інтэр» з наступнага эўрапейскага турніру, куды ён трапіць у найбліжэйшыя тры сэзоны.
- ↑ З «Равану» зьнялі 6 пунктаў.
- ↑ «Раван» не атрымаў ліцэнзію на наступны сэзон і панізіўся ў Першы дывізіён.
- ↑ «Хазар» не атрымаў ліцэнзію на наступны сэзон і спыніў выступы ў дарослых спаборніцтвах.