Прэм’ер-дывізіён чэмпіянату Ірляндыі па футболе 2025 году
Прэм’ер-дывізіён 2025 году — 41-ы розыгрыш Прэм’ер-дывізіёну, які праходзіў з 14 лютага па 1 лістапада 2025 году. Улічваючы Дывізіён А, які быў папярэднікам Прэм’ер-дывізіёну і меў статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 105-ы розыгрыш чэмпіянату Ірляндыі ў найвышэйшым дывізіёне.
Чэмпіёнам стаў «Шэмрак Ровэрз», які тым самым здабыў свой 22-і тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Корк Сіці» прасунуўся зь Першага дывізіёну, замяніўшы «Дандолк».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Шэмрак Ровэрз | 36 | 19 | 9 | 8 | 56 | 33 | +23 | 66 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Дэры Сіці | 36 | 18 | 9 | 9 | 52 | 39 | +13 | 63 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 3 | Шэлбурн | 36 | 15 | 14 | 7 | 48 | 37 | +11 | 59 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
| 4 | Багэміян | 36 | 16 | 6 | 14 | 48 | 39 | +9 | 54 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
| 5 | Сэнт-Патрыкс Атлетык | 36 | 13 | 13 | 10 | 42 | 32 | +10 | 52 | |
| 6 | Драгеда Юнайтэд | 36 | 12 | 15 | 9 | 38 | 38 | 0 | 51 | |
| 7 | Слайга Ровэрз | 36 | 11 | 8 | 17 | 42 | 54 | −12 | 41 | |
| 8 | Голўэй Юнайтэд | 36 | 9 | 12 | 15 | 37 | 44 | −7 | 39 | |
| 9 | Ўотэрфард | 36 | 11 | 6 | 19 | 41 | 60 | −19 | 39 | Пераходны матч |
| 10 | Корк Сіці | 36 | 4 | 12 | 20 | 33 | 61 | −28 | 24 | Паніжэньне ў Першы дывізіён |
- ^ а б в Паколькі пераможца Кубка Ірляндыі «Шэмрак Ровэрз» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла другой камандзе лігі, кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў — трэцяй камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў — чацьвёртай камандзе лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пераходны матч
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбы Першага дывізіёну, якія занялі месцы з другога па пятае, трапілі ў плэй-оф на павышэньне. Іх пераможца «Брэй Ўондэрэрз» сустрэўся ў фінальным пераходным матчы зь дзявятай камандай Прэм’ер-дывізіёну, «Ўотэрфардам». Перамогу здабыў «Ўотэрфард», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
| 7 лістапада 2025 19:45 |
Брэй Ўондэрэрз | 1:2 | Ўотэрфард | Толка Парк, Дублін Гледачоў: 3648 Судзьдзя: Кевін О’Саліван |
|---|---|---|---|---|
| Найт, 8’ | Справаздача | Нунан, 30’ Гленфілд, 74’ | ||