Прымэра дывізіё чэмпіянату Андоры па футболе 2024—2025 гадоў
Прымэра дывізіё 2024—2025 гадоў — 30-ы розыгрыш Прымэра дывізіё, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Андоры, які праходзіў з 14 верасьня 2024 году па 18 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стаў «Інтэр», які тым самым здабыў свой чацьвёрты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Сэгона дывізіё — «Ля-Масана» і «Ранжэрс». Гэтыя клюбы замянілі «Карой» і «Атлетык Амэрыка».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Інтэр Эскальдэс | 27 | 18 | 8 | 1 | 84 | 19 | +65 | 62 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Атлетык Эскальдэс | 27 | 16 | 7 | 4 | 70 | 25 | +45 | 55 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
| 3 | Санта-Калёма | 27 | 16 | 4 | 7 | 42 | 28 | +14 | 52 | |
| 4 | Уніё Эспартыва Санта-Калёма | 27 | 14 | 7 | 6 | 56 | 24 | +32 | 49 | |
| 5 | Ранжэрс | 27 | 13 | 9 | 5 | 59 | 20 | +39 | 48 | |
| 6 | Ардына | 27 | 9 | 6 | 12 | 32 | 48 | −16 | 33 | |
| 7 | Пэнья Энкарнада | 27 | 9 | 6 | 12 | 32 | 46 | −14 | 30[b] | |
| 8 | Пас-дэ-ля-Каса | 27 | 8 | 5 | 14 | 35 | 36 | −1 | 29 | |
| 9 | Эспэранса | 27 | 1 | 4 | 22 | 14 | 92 | −78 | 7 | Пераходныя матчы |
| 10 | Ля-Масана | 27 | 1 | 2 | 24 | 10 | 102 | −92 | 5 | Паніжэньне ў Сэгона дывізіё |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Заўвагі:
- ↑ Пераможца Кубка Андоры мусіў кваліфікавацца ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў. Аднак паколькі пераможца Кубка «Інтэр» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла трэцяй камандзе лігі.
- ↑ З «Пэнья Энкарнада» зьнялі 3 пункты.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону мусілі прайсьці пераходныя матчы паміж «Эспэрансай», якая заняла дзявятае месца ў Прымэра дывізіё, і «Сіці Эскальдэс», які заняў трэцяе месца ў Сэгона дывізіё. Аднак, другі матч адмянілі пасьля таго, як у першым матчы за «Сіці Эскальдэс» на поле выйшаў гулец, які ня меў на тое права; «Эсперансе» прысудзілі перамогу ў супрацьстаяньні, і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
| 24 траўня 2025 20:30 |
Сіці Эскальдэс | 0:2 | Эспэранса | Трэнавальны цэнтар, Ля-Масана Судзьдзя: Антуан К’ярамонці |
|---|---|---|---|---|
| Справаздача | Карамінас, 29’ Рабэр, 89’ | |||