Перайсьці да зьместу

Прылада для галеньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прылада для галеньня.

Прылада для галеньня, разм. галяк (па-ангельску: safety razor) — інструмэнт для бясьпечнага выдаленьня валасоў на целе. Першыя прылады для галеньня былі выраблены з мэталу, складаліся зь дзяржака і ёмішча, да якога належала ўсунуць лязо. Лязо разьмяшчалася такім спосабам, каб зрабіць мажлівым як максымальна бясьпечнае галеньне зь мінімальнай рызыкай калецтва.

Кінг Кэмп Жылет у 1904 годзе запатэнтаваў прыладу для галеньня са зьменным двухбаковым лязом. Ужо ў XIX ст. выпускаліся прылады для галеньня, аднак лёзы былі ўсталяваныя толькі з аднаго боку, а іх мантаж ў прыладзе быў ускладнены (бо трэба было разрэзаць лязо на кавалкі), вось чаму вынаходка Жылета здабыла такую папулярнасьць, і гэта яму абмыльна прыпісваюць вынаходніцтва прылады для галеньня.

Аднаразовая прылада

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час ужываюцца аднаразовыя прылады для галеньня з плястыку. Найменьне "аднаразовая прылада" ёсьць досыць тэарэтычным тэрмінам, бо адна такая прылада можа  выкарыстана, як мінімум некалькі разоў. Як і раней пераважаюць прылады з трыма лёзамі, аднак можна сустрэць галякі з чатырма, пяцьцю і нават шасьцю лёзамі. Яны звычайна маюць больш нізкую якасьць, ніж мадэлі са зьменнымі нажніцамі.

Некаторыя абсталяваныя ў рухомую частку, на якой знаходзяцца лёзы (г. зн. рухомая галоўка), і часам ўвільгатняльны пасак, што дадаткова зьніжае рызыку калецтва або раздражненьня скуры.

Прылада для жанчын

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаночая прылада для галеньня нязначна адрозьніваецца ад мужчынскіх прылад для галеньня. Галоўнае адрозненьне — вонкавы выгляд і колер. Таму што жаночая прылада служыць для галеньня ног, падпах і лабковых валасоў. Канструкцыя прылады такая, каб палацьвіць галеньня тых зон цела.