Прыгоды Бураціна (фільм)
Выгляд
| Прыгоды Бураціна | |
| Приключения Буратино | |
| Жанр | музычны фільм, дзіцячае кіно, фэнтэзійны фільм і прыгодніцкі фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Леанід Нячаеў |
| Сцэнарыст | Іна Веткіна |
| Заснаваны на | Залаты ключык |
| У ролях | Дзьмітры Іосіфаў Уладзімер Этуш Рына Зялёная |
| Кампазытар | Аляксей Рыбнікаў |
| Апэратар | Юры Ялхоў |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 1975 |
| Працягласьць | 132 хв. |
| Краіна | |
| Мова | расейская |
| Старонка на IMDb | |
«Прыго́ды Бураці́на» — савецкі двухсэрыйны музычны тэлефільм па матывах казкі А. М. Талстога «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна», створаны на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1975 годзе. Лічыцца культавым[1], шматлікія фразы з гэтага фільма сталі крылатымі. Тэлепрэм’ера адбылася 1—2 студзеня 1976 году.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выразаны з палена драўляны хлопчык Бураціна (Дзьмітры Іосіфаў) знаёміцца зь лялькамі тэатра злога Карабаса-Барабаса (Уладзімер Этуш). Каб вызваліць сяброў, яму трэба будзе разгадаць таямніцу залатога ключыка, падараванага чарапахай Тарцілай (Рына Зялёная).
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзьмітры Іосіфаў, Бураціна (агучвае Тацьцяна Канаева)
- Тацьцяна Працэнка, Мальвіна, лялька і дзяўчынка з блакітнымі валасамі
- Раман Столкарц, П'еро (вакал — Ірына Панароўская)
- Томас Аўгусьцінас, Артамон
- Рыгор Сьветларусаў, Арлекін, партнэр П’еро па сцэне
- Мікалай Грынько, тата Карла, стары катрыншчык
- Юры Кацін-Ярцаў, Джузэпэ (ён жа Шызы Нос), сталяр і сябар Карла
- Уладзімер Этуш, Карабас-Барабас, дырэктар лялечнага тэатру і доктар лялечных навук
- Рына Зялёная, чарапаха Тарціла
- Ралан Быкаў, кот Базыліа
- Алена Санаева, ліса Аліса
- Уладзімер Басаў, Дурамар, прадавец лячэбных п’явак
- Баадур Цуладзэ, гаспадар карчмы «Тры пячкуры»[2]
У фільме прымаюць удзел артысты балету Дзяржаўнага тэатру музычнай камэдыі БССР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Героі часу. Бураціна. (рас.)
- ^ Марта Лаховец. Буратино нашли на катке, а Мальвину - в поезде. Брестская газета. №26 (393) 25 июня - 1 июля 2010.