Перайсьці да зьместу

Прыгажуня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыгажуня
па-італьянску: La Bonne
Жанр гомасэксуалізм у кіно і кінакамэдыя
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Sergio Montanari[d]
Дата выхаду 1986
Працягласьць 82 хвіліна
Краіна Сьцяг ІталііІталія
Мова француская мова
Старонка на IMDb

Прыгажуня (па-італьянску: La Bonne) — італьянская порнастужка, якую зьняў рэжысэр Сальваторэ Сампэры у 1986 годзе. Стужка была выпушчаная для прагляду 1986 году[2].

Галоўныя вобразы стужкі — дзьве маладыя жанчыны: жонка праўніка Джакама па імю Ганна (Флярэнс Гэрэн), служка Анжэла (Трын Міхельсэн. Падзеі адбываюцца ў Італіі ў месьце Вічэнца ў 1956 годзе. Ганна і Анжэла сядзяць дома і робяць свае работы. Ганна даглядае маці мужа, а Анжэла робіць гразныя работы: праньне, прыбіраньне дому і г.д. Іх адносіны становяцца блізкімі, бо яны ўвесь дзень самі жывуць у доме. Джакама муж Ганны ўсе будныя дні на рабоце. Анжэла гуляюць у гульні. Аднойчы адна зь іх прыводзіць да сьмерці свякрухі.

Анжэла вядзе Ганну ў карчму, дзе да Ганны заляцаецца потны і стары мужчына. Яна выбягае з карчмы, каб схавацца ад мужчыны. На вуліцы да яе чапляецца іншы незнаёмы мужчына. Ганна яго гоніць і звоніць да мужа, каб ён яе забраў на машыне да дому. Джакама ня можа ехаць, бо заняты. Ганна шукае мужчыну, які на вуліцы чапляўся да яе і кахаецца зь ім. Пазьней, мужчына праходзіць у дом Ганны. Ён мацае голае цела Анжэлы, а потым на вачах у Анжэлы мае плоцкае каханьне з мужчынам.

Анжэла пасьля страты дзявоцтва была выгнаная на вуліцу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]