Прывілей Казімера 1447 году
Ві́ленскі прывіле́й — заканадаўчы акт, выдадзены вялікім князем літоўскім Казімерам Ягелончыкам у Вільні 2 траўня 1447 року. Значна пашырыў правы і прывілеі шляхты, завяршыў працэс афармленьня шляхецкага стану на землях сучасных Беларусі ды Ўкраіны, паклаў пачатак юрыдычнага афармленьня сялянаў ад фэўдалаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палітычны і дзяржаўны лад ВКЛ фармаваўся ў XV—XVI стст. як саслоўна-прадстаўнічая манархія, улада у якой сканцэнтравалася ў руках літоўска-рускай магнацка-шляхецкай вярхушкі.
На пачатку XVI ст. княская ўлада ў розных юрыдычных актах замацавала й пашырыла маёмасныя й асабістыя правы шляхты, яе судовыя імунітэты, права на ўласны суд. Як вышэйшы дарадчы ворган складалася Паны-рада. Фармаваўся сойм — ад надзвычайных зьездаў баярства-шляхты (першыя зьезды — 1401, 1413, 1447 рр.) да пастаянна дзейнага воргану.
Гэтаму акту папярэднічала Гарадзельская унія 1413 року, паводле якое польскія шляхецкія роды перадавалі частку сваіх гербаў (і шляхецкія правы) нізцы родаў літоўска-рускіх баяраў. Віленскі прывілей 1447 року канчаткова ўраўнаваў літоўскую і рускую праваслаўную шляхту ў правох з польскаю. З гэтага часу ім дазвалялася зьдзяйсьняць судаводзтва над сельскім насельніцтвам; іх звальнялі ад падаткаў і павіннасьцей; яны атрымлівалі права вольнага выезду за мяжу. Разам з тым шляхце і духавенству забараналася пасяляць у сваіх уладаньнях непахожых сялянаў і нявольнікаў.
З канца XIV ст. вялікі князь стаў надаваць прывілеі асобным землям, ваяводзтвам, іншым адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам. У літаратуры яны атрымалі назву «ўстаўныя граматы» або абласныя прывілеі.
У другой палове XV ст. зьявіліся зборнікі законаў, якія часам называюць кодэксамі. Першаю спробаю кадыфікацыі літоўска-рускага права стаў Судзебнік Казімера IV Ягелончыка, зацьверджаны ў 1468 року ў Вільні.
Пазьней Радамская канстытуцыя 1505 року вызначыла органы саслоўнай манархіі ВКЛ — двухпалатны сойм (сэнат, шляхецкая ізба), шляхецкія соймікі, якія атрымалі права на заканадаўчую дзейнасьць ды некаторыя функцыі кіраваньня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юхо Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. — Мн., 1991.