Пршыбрам
| Пршыбрам | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1216[3] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Ян Конвалінка[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 502 м | ||||
| Каардынаты | 49°41′18″ пн. ш. 14°00′33″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 261 01[6], 262 31[6] і 262 41[6] | ||||
| Нумарны знак | S | ||||
| Сайт | pribram.eu | ||||
| Пршыбрам на мапе Чэхіі Пршыбрам | |||||
Пршы́брам (па-чэску: Příbram) — горад у Чэхіі. Ён уважаецца трэцім паводле велічыні ў Сярэднечэскім краі пасьля Кладна і Млада Болеслава, а таксама адміністрацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-заходняй часткі рэгіёну, але на яго таксама ў значнай ступені ўплывае блізкасьць Прагі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая пісьмовая згадка пра Пршыбрам датуецца 1216 годам, калі шляхціч Грозната з Тэпла прадаў Пршыбрам праскаму біскупу Андржэю. Неўзабаве паселішча стала гандлёвым горадам з царквой. Места было спустошаные за час хваляваньняў у другой палове XIII стагодзьдзя. Праскае біскупства запрасіла ў гандлёвы горад новых пасяленцаў, якія аднавілі места[7].

Замак у Пршыбраме быў пабудаваны на загад арцыбіскупа Арнашта з Пардубіцаў. У ваколіцах Пршыбрама зьявіліся новыя вёскі, якія кіраваліся горадам. У XV стагодзьдзі большасьць насельніцтва складалі чэхі, але былі і немцы, якія прыязджалі ў ваколіцы гандлёвага гораду на здабычу срэбра. У час гусіцкіх войнаў Пршыбрам стаў на бок рэфарматараў. Па вайне ён перастаў быць царкоўнай уласнасьцю і быў набыты каралём, які аддаў яго ў заклад сваім крэдыторам. Аднак часовыя адміністратары не былі зацікаўленыя ў разьвіцьці рынкавага гораду, што азначала ягоны паступовы заняпад[7]. У 1497 годзе Ўладзіслаў II павысіў статус Пршыбрама да гораду[8].
На пачатку XVI стагодзьдзя пашырылася здабыча срэбра, у выніку чаго ў ваколіцах зьявілася шахтарскае паселішча Бржэзавы Горы. У сярэдзіне стагодзьдзя здабыча прыйшла ў заняпад. Гэта цягнулася да 1579 году, калі імпэратар Рудольф II узвысіў Пршыбрам да каралеўскага шахтарскага гораду. З таго часу места квітнела[7]. Трыццацігадовая вайна зрабіла вялікі ўплыў на Пршыбрам, скараціўшы колькасьць насельніцтва і выклікаўшы гвалтоўную рэкаталізацыю, якая падтрымлівалася ростам важнасьці Сьвятой Гары. Горад аднавіўся толькі ў канцы XVII стагодзьдзя, дзякуючы здабычы жалезнай руды[7]. Да гэтага часу здабыча срэбра працягвалася, але была ня вельмі прыбытковай, таму Пршыбрам адмовіўся ад большай часткі сваёй долі прыбытку ад здабычы на карысьць цэнтральнага ўраду ў Вене. Гэта выявілася памылкай, бо да XVIII стагодзьдзя здабыча пашырылася. Горад стаў цэнтрам цэнтральных горназдабыўных установаў, а ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя — і горнай акадэміі. Пік росквіту цягнуўся да 1880-х гадоў. Значнасьць пршыбрамскіх шахтаў пасьля 1900 году зьнізілася, але рэпутацыя гораду як адукацыйнага і культурнага цэнтра заставалася высокай[7]. У 1920-х гадах пашырылася здабыча ўрану, што прывяло да павелічэньня інвэстыцыяў і росту гораду[7].
За час Другой сусьветнай вайны вакол Пршыбраму меўся рэгіён з моцным партызанскім супрацівам нацыскай акупацыі. У 1976 і 1980 гадах да места былі далучаныя навакольныя паселішча, што павялічыла агульную колькасьць насельніцтва да больш чым 35 тысяч жыхароў[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions (анг.) // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Český statistický úřad Statistický lexikon obcí - 2024 — Český statistický úřad, 2024.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 (чэс.) — Praha: ČSÚ, 2025.
- 1 2 3 Рэестар тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі, адрасоў і нерухомасьці
- 1 2 3 4 5 6 «Historie». Město Příbram.
- ↑ «Příbram byla před 520 lety povýšena na město». Město Příbram.
- ↑ «Historický lexikon obcí České republiky 1869–2011: Abecední přehled obcí a částí obcí». Czech Statistical Office.