Працяглы будучы час

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Праця́глы бу́дучы час, альбо Про́стая фо́рма імпэрфэ́кту бу́дучага ча́су дзеясловаў — пашырэньне формы будучага часу імпэрфэкту. Працяглы будучы час у беларускай мове выкарыстоўваецца толькі ў клясычным правапісе.

Форму простага і будучага часу імпэрфэкту трэба адрозьніваць ад пэрфэкту[a] будучага часу[1][2].

Табліца будучага часу дзеясловаў у беларускай мове (тарашкевіца)

Фармаваньне (у беларускай мове)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працяглы будучы час у беларускай мове фармуецца інфінітывам і адпаведным канчаткам. Напрыклад:

Я буду рабіць — рабіцьму, ты будзеш рабіць — рабіцьмеш і г. д.

Спражэньне працяглага будучага часу[2]
Форма
я
ты
ён
мы
вы
яны
рабіцьму
рабіцьмеш
рабіцьме
рабіцьмем
рабіцьмеце
рабіцьмуць

У іншых мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Простая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаў выкарыстоўваецца таксама ва ўкраінскай мове і ў гішпанскай мове. Ва ўкраінскай: я робитиму, ти робитимеш, він робитиме, ми робитимемо, ви робитимете, вони робитимуть. У гішпанскай: comeré, comerás, comerá, comeremos, comeréis, comerán.

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працяглы будучы час знаходзіць адлюстраваньне ў мастацкай літаратуры:

«А мы то як жа бяз вас жыцьмем» — уздыхае маці.

— Сач.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Імпэрфэкт — незакончанае трываньне дзеяслову, пэрфэкт — закончанае

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Мова Нанова»
  2. ^ а б Мова Нанова № 4. Будучы час дзеяслова. Мова Нанова. Праверана 24 лістапада 2023 г.