Перайсьці да зьместу

Прамень (таварыства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Прамень» — грамадзка-культурная таварыства беларусаў Латвіі.

5 кастрычніка 1990 года было створана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Прамень», у якое ўвайшлі члены Беларускага культурнага цэнтра «Раніца» і многія члены Беларускага таварыства «Сьвітанак». Зарэгістравана ў 1993 годзе. У складзе таварыства каля 200 таварышаў з Рыгі і яе прыгарада[1].

Займаецца захаваньнем і папулярызацыяй беларускай культуры, арганізацыяй і правядзеньнем культурных мерапрыемстваў у Латвіі, удзелам у мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі[1].

З 1990 года пры таварыстве дзейнічае ансамбаль беларускай народнай песьні «Надзея», якім з 2016 года правіць мастацкі кіраўнік Ларыса Люцько. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў розных нацыянальных і міжнародных фэстывалях[1].

Пры таварыстве таксама дзейнічае Беларускі вакальны ансамбаль супляменнікаў «Вытокі» імя С. Клімава, якім кіруе Рышард Райніс, мастацкі кіраўнік Альбэрт Інжоян[1].

Са сьнежня 1994 выдае газэту «Прамень»[2].

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 «Прамень» (Рыга) - Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвійскай Рэспубліцы
  2. Ганна Сурмач «Прамень» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.