Праект Варшава
| Праект | |
| Заснаваны | 1954 |
|---|---|
| Арэна | Torwar Hall |
| Галоўны трэнэр | Piotr Graban |
| Чэмпіянат | Плюс-ліга |
| Спасылкі | |
| Афіцыйная бачына | |
Праект (па-польску: Projekt) — польскі валейбольны клюб з Варшавы. Быў заснаваны ў 1954 годзе як каманда варшаўскай Палітэхнікі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб «Палітэхніка» быў заснаваны ў 1954 годзе ў складзе аднайменнага спартовага клюбу. Каманда амаль пяцьдзясят гадоў спаборнічала толькі ў найніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату Польшчы, пакуль не атрымаў павышэньне ў Плюс-лігу, дэбютаваўшы ў элітнай лізе ў сэзоне 2003—2004 гадоў, але асаблівых вынікаў бракавала. У 2005 годзе клюб стаў незалежным ад спартовага таварыства, пачаўшы працаваць як акцыянэрнае таварыства. У сэзоне 2011—2012 гадоў каманда ўпершыню ўзяла ўдзел у эўрапейскіх спаборніцтвах, згуляўшы ў Кубку выкліку, дзе адразу дакрочыла да фіналу, саступіўшы ў вырашальнай гульні ў залатым сэце чанстахоўскай камадзе АЗС. Пасьля году супрацы з кампаніяй Onico клюб зьмяніў назву, узяўшы імя «Аніка», то бок назву свайго спонсара. У сэзоне 2018—2019 гадоў варшаўцы ўпершыню прабіліся ў фінал айчыннага чэмпіянату, зазнаўшы там паразу ад клюбу ЗАКСА. У 2019 годзе клюб перажыў час нявызначанасьі праз банкруцтва галоўнага спонсара[1]. Выратаваньне стала супраца з паліўным канцэрнам Орлен, у выніку чаго каманда была пераназваная ў «Праект»[2]. У сэзоне 2023—2024 гадоў польскі клюб упершыню ўзяў трафэй, якім стаў эўрапейскі Кубак выкліку[3].
