Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Залятурн)
| Помнік | |
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне | |
Толькі што адкрыты помнік Т. Касьцюшку ў Залятурне (21 кастрычніка 2017 г.) | |
| Краіна | |
| Места | Залятурн |
| Дата заснаваньня | 2017 |
По́мнік Тадэ́вушу Касьцю́шку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швайцарыі ў швайцарскім горадзе Залятурне з нагоды 200-годзьдзя з дня сьмерці Тадэвуша Касьцюшкі[1]. Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см[2]. Знаходзіцца ў сквэры ля пратэстанцкай царквы Залятурну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ідэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касьцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Залятурне, узьнікла ў 2010 годзе і належыць былому амбасадару Беларусі ў Швайцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай дзякуючы намаганьням Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі[2]. 17 кастрычніка 2017 году помнік быў усталяваны[3], а 21 кастрычніка таго ж году адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё, на якім, у т. л., прысутнічалі ганаровыя госьці зь Беларусі, Польшчы, Летувы[4], а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краінаў.
Скандал вакол помніку
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі і сям’і Сапегаў у прыватнасьці. Першапачаткова на помніку плянавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:
| Zu Ehren von Tadevuš Kaściuška 04.02.1746 — 15.10.1817 dem hervorragenden Sohn Belarus' von dankbaren Landsleuten. Belarussische Vereinigung in der Schweiz 2017 | ||
| Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў. Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі 2017 | ||
Аднак падобны надпіс не задаволіў польскі бок, і амбасадар Польшчы ў Швайцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Залятурну выкрасьліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную вэрсію[5]. І толькі пасьля ўмяшальніцтва Міністэрства замежных справаў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:
| Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017 | ||
| Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі 2017 | ||
Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцьця помніку прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расьцяжку з надпісам: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Канфлікт з польскім бокам вакол помніку ў Залятурне падштурхнуў беларусаў да збору сродкаў на помнік Т. Касьцюшку на ягонай радзіме, у Марачоўшчыне[6].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне за некалькі хвілін да ўрачыстага адкрыцьця
- Шыльда ля помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
- Прадстаўнікі беларускай дыяспары падчас урачыстага адкрыцьця помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
- Асьвячэньне помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
- Асьвячэньне помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Залятурне
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку
- 1 2 У швайцарскім Залатурне беларусы ўсталююць помнік Т. Касьцюшку
- ↑ У Швейцарыі ўсталявалі помнік з таблічкай па-беларуску і па-нямецку
- ↑ Пад расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі…» у Швайцарыі адкрылі помнік Касьцюшку
- 1 2 Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь
- 1 2 У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку