Перайсьці да зьместу

Помнік Свабоды (Рыга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манумэнт
Помнік Свабоды
Brīvības piemineklis
КраінаЛатвія
МестаРыга
Каардынаты56°57′05,60″ пн. ш. 24°06′47,60″ у. д.HGЯO
Тып будынкастэла
Аўтар праектуКарліс Зале
БудаўнікЭрнэст Шталбэргс
Дата заснаваньня1935[1]
Будаваньне19311935 гады
Статусмясцовая славутасьць нацыянальнага значэньня[d][1]
Помнік Свабоды на мапе Латвіі
Помнік Свабоды
Помнік Свабоды
Помнік Свабоды
Помнік Свабоды на Вікісховішчы

По́мнік Свабо́ды (па-латыску: Brīvības piemineklis) — помнік у сталіцы Латвіі Рызе, усталяваны ў 1935 року ў памяць пра загінулых у барацьбе за незалежнасьць Латвіі. Знаходзіцца ў цэнтры места на бульвары Брывібас (бел. Свабоды)[2]. Аўтар помніку — скульптар Карліс Зале[3].

Помнік уяўляе сабой вэртыкальную стэлу вышынёю 42 мэтры, выкананую з шэрага і чырвонага граніту, травэртыну, бэтону і медзі. Ля аснаваньня разьмешчаныя скульптуры і барэльефы, якія прадстаўляюць сабой розныя старонкі гісторыі краіны. На вяршыні стаіць сама Свабода ў выглядзе жанчыны з трыма зоркамі — сымбалем трох правінцый Латвіі — Курляндыі, Ліфляндыі і Латгаліі. На фасадзе высечаны надпіс «Tēvzemei un Brīvībai» — «Айчыне і Свабодзе».

Помнік быў збудаваны на народныя ахвяраваньні, ягонае адкрыцьцё адбылося 18 лістапада 1935. Пасьля далучэньня Латвіі да СССР у 1940 помнік хацелі зьнесьці, але дзякуючы ўмяшаньню знакамітага скульптара Веры Мухінай ён быў захаваны.

  1. 1 2 Latvijas Vēstnesis (латыс.)Latvijas Vēstnesis, 1993.
  2. Памятник Свободы (рас.) Афіцыйны латвійскі турыстычны партал. Латвійская дзяржаўная агенцыя па разьвіцьці турызму (14 жніўня 2012). Праверана 3 лютага 2014 г.
  3. Памятник Свободы (рас.) Достопримечательности » Памятники и скульптуры. LIVE RĪGA. Праверана 3 лютага 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]