Поліфункцыянальнасьць (мова)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Поліфункцыяна́льнасьць мовы альбо полівале́нтнасьць[1] мовы — здольнасьць мовы выконваць функцыі ў розных сфэрах дзейнасьці.

Адна з найбольш істотных рысаў, якімі літаратурная мова адрозьніваецца ад іншых адгалінаваньняў нацыянальнай мовы, абмежаваных тэрытарыяльна або функцыянальна (дыялекты, прафэсійныя гаворкі, нестандартны дыялект, жаргоны)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле тэрміналёгіі В. У. Вінаградава.
  2. ^ Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. шк., 1995. — 334 с ISBN 985-06-0075-6. С. 7.