Перайсьці да зьместу

Поль Пуар’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поль Пуар’е
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся6 лістапада 1991(1991-11-06) (34 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяфігурыст, танцор на ільдзе

Поль Пуар’е́ (па-француску: Paul Poirier; 6 лістапада 1991 году) — канадзкі фігурыст, які выступае ў танцах на лёдзе. У пары з Пайпэр Гілес некалькі разоў браў мэдалі розных гатункаў чэмпіяната сьвету, акрамя золата, а таксама перамагаў на чэмпіянаце чатырох кантынэнтаў і Гран-пры.

Пачынаў кар’еру ў адзіночным катаньні, але ў 2001 годзе пачаў таньчыць на лёдзе ў пары з Ванэсай Крон[1]. Найвышэйшым дасягненьнем таго этапу былі срэбныя мэдалі на чэмпіянаце Канады 2009 году. 2 чэрвеня 2011 году пара аб’явіла аб спыненьні 10-гадовага супрацоўніцтва і намеры працягнуць кар’еру ў іншых складах[2]. У ліпені 2011 году было афіцыйна абвешчана аб стварэньні пары Пуар’е і Пайпэр Гілес. Яны пастанавілі выступаць за Канаду, у то час як Гілес была грамадзянкай ЗША[3]. На першым жа сумесным нацыянальным першынстве яны ўзялі бронзавыя мэдалі. Да 2020-х гадоў некалькі разоў уваходзілі ў лік мэдалістаў Гран-пры.

Сапраўды кар’ера пайшла ўгару з пачаткам 2020-х гадоў. На чэмпіянатах сьвету 2021 і 2023 гадоў пара брала бронзавыя мэдалі. На Гран-пры 2022—2023 гадоў у Турыне спартоўцы перамаглі ў турніры, а на чэмпіянатах сьвету 2024 і 2025 гадоў яны былі ўладальнікамі срэбных мэдалёў. Таксама ім скарыўся чэмпіянат чатырох кантынэнтаў у 2024 і 2025 гадах.

  1. Mittan, Barry. Passionate Performances Propel Poirier and Crone // GoldenSkate, 05.2008 г.
  2. Crone, Poirier announce end of partnership // IceNetwork.com, 06.2011 г. Архіўная копія ад 12.2013 г.
  3. Kany, Klaus-Reinhold. Piper Gilles and Paul Poirier Dance to a New Rhythm // IFS Magazine, 07.2011 г. Архіўная копія ад 09.2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]