Польская літаратура (барока)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Анджэй Морштын — найвыбітнейшы паэт эпохі барока ў Польшчы

Польская барочная літаратура — эпоха ў гісторыі польскай літаратуры, якая прыпадае на час ад 1620 да 1764 гг.

Эпоха барока ў польскай літартауры прыпадае прыкладна на XVII стагодзьдзе і першую палову XVIII ст., але ўзоры барочнай літаратуры назіраюцца й у некаторых пісьменьнікаў XVI стагодзьдзя, якія тварылі ў эпоху Рэнэсансу. Згодна з гэтым, прамежак часу барока значна шырэйшы, чым прынятыя часавыя рамкі.