Перайсьці да зьместу

Польская балтыйская філярмонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Польская балтыйская філярмонія
Асноўныя зьвесткі
Заснаваньне1945 і 1896
Будынак тэатру
АдрасOłowianka 1
Архітэктурны стыльнэаготыка
Сайтfilharmonia.gda.pl

Польская балтыйская філярмонія.

Польская балтыйская філярмонія імя Фрыдэрыка Шапэна — заснаваная ў 1945 годзе ў Гданьску як мескі сымфанічны аркестар. Першы канцэрт адбыўся 29 верасьня ў Сопаце. У 1949 прыняла назву Польская балтыйская філярмонія. У 1953 годзе філярмонія была злучаная з опэрай і працягнула дзейнасьць пад назвай Польская балтыйская опэра і філярмонія. У 1993 годзе ў асобную ўстанову была вылучаная Польская балтыйская філярмонія імя Фрыдэрыка Шапэна ў складзе сфармаванага ў 1974 годзе новага сымфанічнага аркестру. У 2007 годзе філярмоніі передадзены арган з Катэдральнага сабору ў Лязане[1].

Будынак, у якім разьмяшчаецца філярмонія, пабудаваны ў 1897-1898 гг. фірмай Siemens & Halske як электрастанцыя[1]. Польская балтыйская філярмонія была абраная як месца для правядзеньня канфэрэнцыі Вікіманія 2010, якая прысьвечаная разьвіцьцю вікі-праектаў, і ўзначальваецца Фундацыяй «Вікімэдыя».

  1. ^ а б Historia Filharmonii (пол.). Polska Filharmonia Bałtycka im. F. Chopina w Gdańsku. Праверана 22 сакавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]