Пульманалёгія
Выгляд
(Перанакіравана з «Пнэўмалёгія»)
Пульманалёгія, таксама пнэўмалёгія — разьдзел мэдыцыны, які займаецца вывучэньнем, дыягностыкай і ляченьнем захворваньняў лёгкіх і дыхальных шляхоў. Пульманалёгія як самастойная галіна мэдыцыны вылучылася ад фтызіятрыі і анкалёгіі ў другой палове XX стагодзьдзя. Гэтаму спрыяў рост захворваньня на хранічныя неспэцыфічныя захворваньні лёгкіх (ХНЗЛ), у прыватнасьці бранхіт. Пульманалёгія цесна павязаная з рэаніматалёгіяй. Яна часта ўлучае лячэньне пацыентаў, якія маюць патрэбу ў падтрыманьні жыцьцядзейнасьці і штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Пульманолягі маюць адмысловую падрыхтоўку ў захворваньнях, зьвязаных з грудзьмі, асабліва ў такіх хваробах, як то пнэўманія, астма, сухоты, расьцяг лёгкіх і складаных інфэкцыях грудзей[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sengupta, Nandini Lung sound classification using cepstral-based statistical features // Computers in Biology and Medicine. — 08.2016. — Т. 75. — № 1. — С. 118—129. — DOI:10.1016/j.compbiomed.2016.05.013
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |