Пломінская электрастанцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пломінская электрастанцыя
Plomin2.JPG
Пломінская электрастанцыя
Пабудаваны 1969
Разьмяшчэньне Пломін, Харватыя
Каардынаты 45°08′11″ пн. ш. 14°09′54″ у. д. / 45.13639° пн. ш. 14.165° у. д. / 45.13639; 14.165Каардынаты: 45°08′11″ пн. ш. 14°09′54″ у. д. / 45.13639° пн. ш. 14.165° у. д. / 45.13639; 14.165
Галіна электраэнэргетыка
Прадукцыя электрычнасьць
Адрас Пломін, Пломін Лука 50
Тэлефон +385-5286-6245

Пломінская электрастанцыя (па-харвацку: Termoelektrana Plomin) — вугальная электрастанцыя паблізу Пломіна ў Харватыі. У 2007 годзе на яе прыходзілася вытворчасьць 13% патрэбаў у электраэнэргіі Харватыі.

Сілавая ўстаноўка складаецца з двух энэргаблёкаў. Энэргаблёк А быў пабудаваны ў 1969 годзе, энэргаблёк Б быў пабудаваны ў 2000 годзе. Абодва блёкі кіруюцца кампаніяй «Харвацкая электраэнэргетыка», раней саўладальнікам была нямецкая кампанія «RWE». 28 траўня 2015 году кантракт, падпісаны абодвума бакамі яшчэ ў 1996 годзе, скончыўся, такім чынам цеплавая электрастанцая знаходзіцца ў 100-адсоткавай уласнасьці АТ «Харвацкая электраэнэргетыка». У агульнай складанасьці электрастанцыя генэруе 330 мэгават энэргіі. У 2016 годзе іхны агульны аб’ём энэргіі складаў 2357 ГВтг[1].

У 2011 годзе была заплянавана рэканструкцыя электрастанцыі, якая прадугледжвала замену энэргаблёку А на новы энэргаблёк С для больш эфэктыўнага і бясьпечнага функцыянаваньня. Магутнасьць новай станцыі павінна была складаць 500 МВт, у параўнаньні энэргаблёк А мае магутнасьць у 125 МВт. Аднак, у 2016 годзе праект быў ануляваны, дзякуючы намаганьням партыі зялёных[2].

Электрастанцыя мае вышыню ў 340 мэтраў, такім чынам, зьяўляючыся самай высокай пабудаванай структурай у Харватыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Rekordna proizvodnja TE Plomin». Hrvatska elektroprivreda.
  2. ^ «Plomin C, Croatia». Kings of Coal.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пломінская электрастанцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў