Перайсьці да зьместу

Плэйна (Тэхас)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Плана (Тэхас)»)
Плэйна
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Тэхас
Дата заснаваньня 1873
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Plano, Texas[d] Джон Манз[d][1]
Геаграфія
Плошча 185,5 км²
Вышыня НУМ 206 м
Часавы пас CDT[d]
Каардынаты 33°01′11″ пн. ш. 96°42′57″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 75023, 75024, 75025, 75026, 75074, 75075, 75086, 75093 і 75094
Сайт www.plano.gov
Плэйна на мапе ЗША ±
Плэйна
Плэйна
Плэйна
Плэйна
Плэйна
Плэйна

Плэ́йна (па-ангельску: Plano) — места штату Тэхас, ЗША. Мястэчка ўважаецца за адное з асноўных прадмесьцяў аглямэрацыі ДаласФорт-Ўэрт. Згодна зь зьвесткамі перапісу насельніцтва 2020 году ў горадзе жыло 285 494 чалавекі[3], што робіць яго дзявятым паводле велічыні горадам Тэхасу. Плэйна ёсьць важным эканамічным цэнтрам Даласа. Тут знаходзяцца штаб-кватэры Frito-Lay, JCPenney, Pizza Hut і Toyota Motor North America[4].

Праз тэрыторыю, дзе сёньня стаіць Плэйна, у розныя часы праходзілі некалькі індзейскіх плямёнаў, у тым ліку каманчы, кадо і ўічыта[5]. Першыя эўрапейскія пасяленцы зьявіліся ў раёне сучаснага Плэйна ў пачатку 1840-х гадоў[6]. Зьяўленьне піларамы, млына і крамы хутка прыцягнула сюды новых жыхароў. Было арганізаванае паштовае абслугоўваньне, а пасьля таго як жыхары адхілілі некалькі прапанаваных назваў (у тым ліку варыянт назваць паселішча ў гонар прэзыдэнта Міларда Філмара)[7], яны прапанавалі назву Плэйна, што з гішпанскай мовы перакладаецца як «роўны», што адлюстроўвала мясцовы рэльеф. Паштовая служба ўхваліла гэтую назву[7].

У 1872 годзе завяршэньне чыгункі дало моцны штуршок разьвіцьцю Плэйна. У 1873 годзе горад быў інкарпараваны[7]. Да 1874 году насельніцтва перавысіла 500 чалавек[6]. У 1881 годзе пажар ахапіў цэнтар места і зьнішчыў большую частку будынкаў[6][7]. Плэйна быў адбудаваны, а бізнэс зноў заквітнеў у 1880-я гады. Да 1970 году горад зьведаў адчвальны рост насельніцтва, падобны да таго, які перажылі суседнія гарады па Другой сусьветнай вайне. У 1970 годзе места мела 17 872 жыхароў, а да 1980 году колькасьць насельніцтва ўжо сягала 72 тысячаў[6]. У 1980-я гады шмат буйных карпарацыяў, у тым ліку JCPenney і Frito-Lay, перанесьлі свае сядзібы ў Плэйна, што яшчэ больш паскорыла рост места. Да 2000 году насельніцтва вырасла да 222 030 чалавек, зрабіўшы Плэйна адным з найбуйнейшых прадмесьцяў Даласа[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]