Петкавічы (Менская вобласьць)
| Петкавічы, трансьліт. Pietkavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Койданаўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 193 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°41′45,80″ пн. ш. 27°12′14,50″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 532 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Паштовы індэкс | 222728 |
| Нумарны знак | 5 |
| Петкавічы на мапе Беларусі ± Петкавічы | |
Пе́ткавічы[2] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 6 км ад Койданава, 32 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома ў XVII - XVIII стагодзьдзях як засьценак Пяткевічы ў маёнтку Вязынь у Койданаўскім графстве Радзівілаў. Іншая назва - Вуглы. У 1615 г. зямянскі кон Пецькі з 5 валокамі трымалі Станіслаў і Мікалай Варонічы з сябрамі. Акрамя Варонічаў там жылі Калечыцы, Міхалоўскія. У 1652 годзе вялікі канюшы літоўскі Багуслаў Радзівіл аддаў Вязынь у заставу Базылю і Яну Кастравіцкім і Самуэлю Філіповічу. Пасля Вязынь перайшла у заставу ад аднаго з пасэсараў — Самуэля Філіповіча, да Рэгіны з Кастравіцкіх Валадковічавай, земскай пісаравай менскай, ад яе да Андрэя Казіміра Герждовіча і яго жонкі Ганны з Бесманаў, а ў XVIII ст. да Ваньковічаў. У канцы XVII - XVIII стагодзьдзях у засценку аселі таксама Гарадзецкія, Паўлоўскія, Драздоўскія, Яцкевічы, Крукоўскія, Згуркі, Юцкевічы. Жыхары неслі конную службу, або плацілі чынш (баярскую паконьшчыну) і давалі падводы ў Вільню, Менск і Свержань. Адносіліся да койданаўскай рыма-каталіцкай парафіі, і койданаўскага кальвінскага збору. Прымалі ўдзел у менскіх сойміках. З 1793 г. у Станькаўскай воласьці Менскага павету. Паводле рэвізіі 1795 г. мясцовая шляхта была запісана ў лік вольных людзей, або зямян. У 1870 г. у складзе Кукшавіцкага сельскага таварыства (44 селяніны-ўласнікі). У пачатку XX ст. 29 двароў, 180 жыхароў. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 20 стагодзьдзе: 1909 год — 26 двароў, 185 жыхароў; 1996 год — 175 двароў, 488 жыхароў; 1999 год — 531 жыхар
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 173 двары, 501 жыхар; 2010 год — 532 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 176
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.