Першая ўкраінская дывізія зброі СС «Галіччына»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб дывізіі

Першая ўкраінская дывізія зброі СС «Галіччына» (па-ўкраінску: Пе́рша украї́нська диві́зія зброї СС «Галичина́», па-нямецку: 14. Waffen-Grenadier-Division der SS (galizische Nr. 1)) — вайсковая частка Трэцяга Райху ў складзе Вафэн-СС. Фармаваньне пачатае ў 1943 годзе, спыніла існаваньне ў траўні 1945 году (прадзерлася з усходняга фронту на заходні, і была інтэрнаваная ангельскімі й амэрыканскімі войскамі, асабовы склад дывізіі эміграваў у Вялікабрытанію.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1940 годзе, каб кампэнсаваць страты, СС было патрэбна каля 18 тыс. чалавек. Паводле дамовы з Вэрмахтам, СС атрымоўвалі толькі два адсоткі ад агульнай колькасьці нямецкіх навабранцаў. Гэта было каля 12 000 чалавек у год. Нястачу было вырашана кампенсаваць за рахунак іншаземных частак СС. Першымі падобнымі фармаваньнямі сталі часткі, набраныя з так званых «замежных немцаў».(па-нямецку: Volksdeutsche).

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі моладзёвай арганізацыі «Пласт» каля помніка ваярам дывізіі ў Львове

Стаўленьне да дывізіі ў сучаснай Украіне застаецца вельмі спрэчным. У Галіччыне, у прыватнасьці ў Тарнопалі, ёсьць вуліца «Дывізіі Галіччына» (па-ўкраінску: Вулиця Дивізії «Галичина»). У 2009 годзе да угодкаў стварэньня дывізіі ўкраінская нацыяналістычная партыя «Свабода» разьмясьціла ў Львове плякаты ў гонар ваяроў СС «Галіччына». Таксама партыя правяла адзначэньне ўгодкаў бою пад Бродамі[1][2].

У Аўстрыі, дзе Першая ўкраінская дывізія зброі СС «Галіччына» ўдзельнічала ў баявых дзеяньнях, ёсьць некалькі помнікаў у гарадах Фэльдбах[3], Траўтмансдорф-ін-Остштаермарк, Бад-Гляйхэнбэрг і Гнас.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Першая ўкраінская дывізія зброі СС «Галіччына»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў