Першая ліга чэмпіянату Чарнагорыі па футболе 2019—2020 гадоў
Першая ліга 2019—2020 гадоў — 14-ы розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Чарнагорыі, які пачаўся 3 жніўня 2019 году. У зьвязку з пандэміяй каранавірусу 13 сакавіка 2020 году розыгрыш спынілі. Матчы ўзнавіліся 30 траўня 2020 году і праводзіліся да 30 чэрвеня. 7 ліпеня 2020 году Футбольны зьвяз Чарнагорыі прыняў рашэньне пра завяршэньне турніру з-за пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне, аднак пастанавіў правесьці пераходныя матчы.
Чэмпіёнам стала «Будучнаст», якая тым самым здабыла свой чацьвёрты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Падгорыца» і «Ком». Гэтыя клюбы замянілі «Лоўчэн» і «Морнар».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Будучнаст Падгорыца | 31 | 23 | 4 | 4 | 63 | 26 | +37 | 73 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Сут’еска Нікшыч | 31 | 15 | 10 | 6 | 57 | 31 | +26 | 55 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
3 | Іскра Данілаўград | 31 | 15 | 8 | 8 | 43 | 33 | +10 | 53 | Папярэдні раўнд Лігі Эўропы |
4 | Зэта Галубоўцы | 31 | 9 | 14 | 8 | 29 | 30 | −1 | 41 | |
5 | Падгорыца | 31 | 8 | 16 | 7 | 34 | 27 | +7 | 40 | |
6 | Петравац | 31 | 9 | 10 | 12 | 30 | 46 | −16 | 37 | |
7 | Рудар Плеўля | 31 | 10 | 5 | 16 | 38 | 57 | −19 | 35 | |
8 | Цітаград | 31 | 7 | 10 | 14 | 29 | 38 | −9 | 31 | Пераходныя матчы |
9 | Ком | 31 | 6 | 11 | 14 | 36 | 45 | −9 | 29 | |
10 | Грбаль Радановічы | 31 | 4 | 10 | 17 | 23 | 49 | −26 | 22 | Паніжэньне ў Другую лігу |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы; 8) Жарабя.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Цітаград» і «Ком», якія занялі адпаведна восьмае і дзявятае месцы ў Першай лізе, супрацьстаялі «Езеру» і «Бокелю», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Другой лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Цітаград», які захаваў месца ў Першай лізе, і «Езера», якое павысілася. «Ком» жа адправіўся ў Другую лігу.
Каманда 1 | Сума | Каманда 2 | 1-ы матч | 2-і матч |
---|---|---|---|---|
Ком | 2:3 | Езера Плаў | 1:0 | 1:3 |
Цітаград | 1:1 (пэн. 5:4) | Бокель Котар | 0:1 | 1:0 |