Першая ліга чэмпіянату Славеніі па футболе 2014—2015 гадоў
Выгляд
Першая ліга 2014—2015 гадоў — 24-ы розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Славеніі, які праходзіў з 18 ліпеня 2014 году па 30 траўня 2015 году. Чэмпіёнам стаў «Марыбор», які тым самым здабыў свой 13-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а «Радамле» прасунулася з Другой лігі, замяніўшы «Трыглаў».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Марыбор | 36 | 24 | 7 | 5 | 74 | 32 | +42 | 79 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Цэле | 36 | 20 | 10 | 6 | 58 | 31 | +27 | 70 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 3 | Дамжале | 36 | 21 | 5 | 10 | 52 | 22 | +30 | 68 | |
| 4 | Алімпія Любляна | 36 | 17 | 10 | 9 | 55 | 32 | +23 | 61 | |
| 5 | Заўрч | 36 | 15 | 4 | 17 | 38 | 52 | −14 | 49 | |
| 6 | Рудар Вяленье | 36 | 12 | 10 | 14 | 44 | 43 | +1 | 46 | |
| 7 | Крка | 36 | 11 | 7 | 18 | 38 | 54 | −16 | 40 | |
| 8 | Копэр | 36 | 12 | 4 | 20 | 35 | 58 | −23 | 40 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 9 | Горыца | 36 | 10 | 7 | 19 | 40 | 46 | −6 | 37 | Пераходныя матчы |
| 10 | Радамле | 36 | 4 | 4 | 28 | 21 | 85 | −64 | 16 | Паніжэньне ў Другую лігу |
Крыніца: Першая ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Заўвагі:
- ↑ «Копэр» кваліфікаваўся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Славеніі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Горыцай», якая заняла дзявятае месца ў Першай лізе, і «Алюмініем», які заняў другое месца ў Другой лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыла «Горыца», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
| 3 чэрвеня 2015 17:00 |
Горыца | 0:0 | Алюміні | Шпортні парк Нова-Горыца, Нова-Горыца Гледачоў: 800 Судзьдзя: Дамір Скаміна |
|---|---|---|---|---|
| Справаздача | ||||
Матч у адказ
| 7 чэрвеня 2015 17:00 |
Алюміні | 1:2 | Горыца | Шпортні парк Алюміні, Кідрычава Гледачоў: 600 Судзьдзя: Нэйц Кайтазавіч |
|---|---|---|---|---|
| Шкофлек, 4’ | Справаздача | Жыган, 8’, 41’ | ||