Першая ліга чэмпіянату Славеніі па футболе 2013—2014 гадоў
Першая ліга 2013—2014 гадоў — 23-і розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Славеніі, які праходзіў з 12 ліпеня 2013 году па 25 траўня 2014 году. Чэмпіёнам стаў «Марыбор», які тым самым здабыў свой 12-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Заўрч» і «Крка». Гэтыя клюбы замянілі «Муру-05» і «Алюміні».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Марыбор | 36 | 24 | 5 | 7 | 78 | 31 | +47 | 77 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Копэр | 36 | 21 | 6 | 9 | 52 | 36 | +16 | 69 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 3 | Рудар Вяленье | 36 | 18 | 9 | 9 | 55 | 33 | +22 | 63 | |
| 4 | Горыца | 36 | 16 | 10 | 10 | 60 | 32 | +28 | 58 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 5 | Заўрч | 36 | 16 | 5 | 15 | 58 | 63 | −5 | 53 | |
| 6 | Дамжале | 36 | 10 | 15 | 11 | 47 | 36 | +11 | 45 | |
| 7 | Алімпія Любляна | 36 | 12 | 6 | 18 | 38 | 56 | −18 | 42 | |
| 8 | Цэле | 36 | 10 | 7 | 19 | 30 | 58 | −28 | 37 | |
| 9 | Крка | 36 | 8 | 7 | 21 | 31 | 64 | −33 | 31 | |
| 10 | Трыглаў Крань | 36 | 6 | 8 | 22 | 34 | 74 | −40 | 26 | Паніжэньне ў Другую лігу |
- ↑ «Горыца» кваліфікавалася ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Славеніі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону мусілі прайсьці пераходныя матчы паміж «Кркой», якая заняла дзявятае месца ў Першай лізе, і «Радамлем», якое заняла другое месца ў Другой лізе. Аднак «Доб», пераможца Другой лігі, адмовіўся ад павышэньня, таму «Радамле» аўтаматычна павысілася ў Першую лігу і пераходныя матчы скасавалі, а «Крка» захавала месца ў найвышэйшым дывізіёне.