Першая ліга чэмпіянату Славаччыны па футболе 2013—2014 гадоў
Выгляд
Першая ліга 2013—2014 гадоў — 21-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Славаччыны, які праходзіў з 12 ліпеня 2013 году па 31 траўня 2014 году. Чэмпіёнам стаў «Слован», які тым самым здабыў свой восьмы тытул у найвышэйшым дывізіёне з часу яго ўтварэньня ў 1993 годзе (і 12-ы з улікам пэрыяду 1939—1944 гадоў).
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а ДАК 1904 прасунуўся з Другой лігі, замяніўшы «Татран».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Слован Браціслава | 33 | 24 | 3 | 6 | 63 | 32 | +31 | 75 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Трэнчын | 33 | 19 | 6 | 8 | 74 | 35 | +39 | 63 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 3 | Спартак Трнава | 33 | 16 | 5 | 12 | 47 | 42 | +5 | 53 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 4 | Ружамбэрак | 33 | 15 | 5 | 13 | 56 | 51 | +5 | 50 | |
| 5 | Кошыцы | 33 | 13 | 7 | 13 | 41 | 40 | +1 | 46 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 6 | Сэніца | 33 | 13 | 7 | 13 | 45 | 47 | −2 | 46 | |
| 7 | Спартак Міява | 33 | 13 | 6 | 14 | 45 | 54 | −9 | 45 | |
| 8 | Дукла Банская Быстрыца | 33 | 11 | 9 | 13 | 48 | 48 | 0 | 42 | |
| 9 | Жыліна | 33 | 11 | 7 | 15 | 49 | 50 | −1 | 40 | |
| 10 | ВіОн Златэ Мораўцэ | 33 | 11 | 5 | 17 | 36 | 47 | −11 | 38 | |
| 11 | ДАК 1904 Дунайска-Стрэда[b] | 33 | 8 | 8 | 17 | 29 | 57 | −28 | 26 | |
| 12 | Нітра | 33 | 6 | 8 | 19 | 33 | 63 | −30 | 26 | Паніжэньне ў Другую лігу |
- ↑ «Кошыцы» кваліфікаваліся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Славаччыны.
- ↑ З ДАК 1904 зьнялі 6 пунктаў у канцы сэзону з-за ўдзелу ў дамоўных матчах.