Першая ліга чэмпіянату Паўночнай Македоніі па футболе 2021—2022 гадоў
Першая ліга 2021—2022 гадоў — 30-ы розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Паўночнай Македоніі, які праходзіў з 8 жніўня 2021 году па 15 траўня 2022 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стаў «Шкупі».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзевяць былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Брэгалніца», «Скоп’е» і «Тыквеш». Гэтыя клюбы замянілі «Сылекс», «Вардар» і «Беласіцу».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Шкупі | 33 | 23 | 7 | 3 | 66 | 21 | +45 | 76 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Акадэмія Пандзеў | 33 | 19 | 7 | 7 | 55 | 32 | +23 | 64 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
| 3 | Шкендыя | 33 | 16 | 13 | 4 | 49 | 25 | +24 | 61 | |
| 4 | Македонія Гёрчэ Петраў | 33 | 17 | 6 | 10 | 46 | 44 | +2 | 57 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
| 5 | Рэнова | 33 | 12 | 12 | 9 | 42 | 29 | +13 | 48 | |
| 6 | Струга | 33 | 12 | 11 | 10 | 33 | 33 | 0 | 47 | |
| 7 | Брэгалніца | 33 | 12 | 9 | 12 | 45 | 47 | −2 | 45 | |
| 8 | Работнічкі | 33 | 13 | 4 | 16 | 29 | 35 | −6 | 43 | |
| 9 | Скоп’е | 33 | 9 | 8 | 16 | 27 | 45 | −18 | 35 | Пераходныя матчы |
| 10 | Тыквеш | 33 | 9 | 7 | 17 | 36 | 38 | −2 | 34 | |
| 11 | Борэц | 33 | 5 | 6 | 22 | 25 | 66 | −41 | 21 | Паніжэньне ў Другую лігу |
| 12 | Пелістэр | 33 | 2 | 8 | 23 | 16 | 54 | −38 | 14 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (для дзьвюх камандаў); 8) Жарабя; 9) Дадатковыя матчы. (Крытэрыі 2, 3 і 8 не ўжываюцца пры вызначэньні чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
- ^ «Македонія Гёрчэ Петраў» кваліфікавалася ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Паўночнай Македоніі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1—22 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23—33 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Скоп’е» і «Тыквеш», якія занялі адпаведна дзявятае і дзясятае месцы ў Першай лізе, супрацьстаялі «Беласіцы» і «Восцы Спорт», якія занялі другія месцы адпаведна ў групах Усход і Захад Другой лігі. Перамогу здабылі «Скоп’е» і «Тыквеш», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.
| 22 траўня 2022 17:00 |
Скоп’е | 2:1 | Беласіца | Гарадзкі стадыён, Шціп Судзьдзя: Стаянчэ Трпчэўскі |
|---|---|---|---|---|
| Янеўскі, 33’, 87’ | Справаздача | Трайкаў, 52’ | ||
| 22 траўня 2022 17:00 |
Тыквеш | 4:1 | Воска Спорт | Благай Істатаў, Струміца Судзьдзя: Аляксандар Стаўраў |
|---|---|---|---|---|
| Спахію, 13’, 74’ Іванаўскі, 17’ Лямчэўскі, 67’ |
Справаздача | Эміні, 43’ | ||