Перайсьці да зьместу

Пеніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пеніца
лац. Pienica
Дата заснаваньня: перад 1674 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Каленкавіцкі
Сельсавет: Сыродзкі
Насельніцтва:
  • 27 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2345
СААТА: 3223830026
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°1′55″ пн. ш. 29°24′9″ у. д. / 52.03194° пн. ш. 29.4025° у. д. / 52.03194; 29.4025Каардынаты: 52°1′55″ пн. ш. 29°24′9″ у. д. / 52.03194° пн. ш. 29.4025° у. д. / 52.03194; 29.4025
Пеніца на мапе Беларусі ±
Пеніца
Пеніца
Пеніца
Пеніца
Пеніца
Пеніца

Пе́ніца[1] — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сыродзкага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Найранейшай вядомай пакуль зьвесткай пра паселішча ёсьць запіс у Мазырскім каптуровым судзе, датаваны 18-м сакавіка 1674 году. Паводле дакумэнту, пані Барбара зь Юдыцкіх Лозчына перадавала оўруцкім езуітам зруйнаваную праз ворагаў сваю палову Юравічаў, а таксама вёскі Крышычы, Хобнае і Пеніцу, з абавязкам выплаты ім 10 000 злотых, якія завяшчаў нябожчык муж Міхал Лозка. Яшчэ езуіты атрымалі права на суму ў 11 381 зл., пазычаную розным асобам[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пеніца — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе адміністрацыйна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пеніца ў складзе Аўцюцевіцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[4].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Załęski S. Jezuici w Polsce. Kraków, 1905. T. 4. Cz. 4: Kolegia i domy założone za królów Jana Kazimierza, Michała, Jana III, obydwóch Sasów i Stanisława Augusta. 1648—1773. S. 1547
  3. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  4. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)