Перайсьці да зьместу

Паўлаўка (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўлаўка (Ельскі раён)»)
Паўлаўка
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Ельскі
Сельсавет Старавысокаўскі
Часавы пас
Каардынаты 51°47′37,50″ пн. ш. 28°51′31,60″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 49 чал. (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2354
Нумарны знак 3
Паўлаўка на мапе Беларусі ±
Паўлаўка
Паўлаўка
Паўлаўка
Паўлаўка
Паўлаўка
Паўлаўка

Па́ўлаўка[1]вёска ў Беларусі, пасярод сеткі мэліярацыйных каналаў, на паўднёвы захад ад урочышча Забалоцьце. Уваходзіць у склад Старавысокаўскаага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 49 чал. (2004). Знаходзіцца за 22 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія КаленкавічыОўруч), за 199 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Старое ВысокаеЕльск.

Упершыню Паўлаўка згадваецца ў XIX ст. як вёска Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1850 мясьціна знаходзілася ў валоданьні Горватаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Паўлаўцы працавалі крама і вятрак. У 1908 паселішча ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці. У 1918 тут адкрылася школа.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.