Паход гунаў на Летуву
Паход Атылы на Летуву | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Заваёвы Атылы | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Гуны
| Балты
| ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
| Атыла | невядома | ||||||||
Паход гунаў на Летуву — летапісны паход гунскага племя (меркавана, акацыраў), узначаленага Атылай, супраць балцкіх плямёнаў паводле «Вугорска-польскай хронікі»[1].
Ход падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На думку В. Казакявічуса й Э. Гудавічуса, качэўнікі-акацыры маглі забрыдаць на тэрыторыю сучаснай Летувы[2]. Пасьля паходу гунаў на балцкія землі частка мясцовых жыхароў магла быць уцягнутая ў калаўрот перасяленьня народаў.
У старабеларускім перакладзе аповесьці пра Атылу ў складзе Познаньскага зборніка кажацца[3]:
| „…Атыля абы мог вѣдаці што сѧ по всіхъ краінахъ свѣта дѣєць, постановіл на чотырох мѣсцах своіхъ посты албо подводы, ωдну в Кольне, што іхъ зовуць Акгрыппіна, другую въ Єдорэ, мѣсьце далматскомъ, трэцюю в Літфе, чэтвертую у Рэкі Таніс, с тых мѣсцъ каждое мало не всего свѣта справы чэрэз ωтмѣненыє на мѣсцах своіхъ посты до Сыкамбрыі до него доношоно, а ωн ωпѧць ωным всімъ волю свою ωзнаімовалъ» | ||
Сьведчаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паход Атылы на Летуву згадваюць: «Вугорска-польская хроніка», знойдзеная ў пачатку ХІІ ст., вугорскі храніст ХІІІ ст. Сімон Кяжа, Марк Кальційскі ў «Вугорскіх паходах» (сярэдзіне XІV ст.)[4]. Сучасныя літоўскія гісторыкі лічаць паход гунаў у Летуву вельмі верагодным, пра што, у прыватнасьці, сьведчаць трохрэбравыя наканечнікі стрэлаў, знойдзеныя ў 1992 г. на Кярнаўскім (р-н Шырвінтай) ахвярным гарадзішчы В. Шыменасам, і той факт, што бальшыня старых гарадзішчаў была спаленая ў сярэдзіне І тыс. н. э[5][6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Сяргей Санько. Па слядах адной легенды | Беларускі Гістарычны Агляд
- ^ Сяргей Санько. Па слядах адной легенды | Беларускі Гістарычны Агляд
- ^ Веселовский А. Н. Из истории романа и повести. Вып. 2. Славяно-романский отдел // Сборник отделения русского языка исловесности Императорской Академии наук. Т. 44. №3. С.-Петербург, 1888. Приложение. С. 216.
- ^ Gudavičius E. «Lietuvos» vardas XI a. — XX a. I pusės šaltiniuose// MADA. 1983. T. 3(84). P. 82.
- ^ Nacionalistas - Tautininkas - Patriotas - Žygeivis - Laisvės karys (Kalba - Istorija - Tauta - Valstybė) • Temos rodymas - Radaškonys (Radaškovičiai) - etninė lietuvių ir slavų riba 15 amžiuje
- ^ Сяргей Санько. Па слядах адной легенды | Беларускі Гістарычны Агляд
