Патрык Руст
| Патрык Руст | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-нідэрляндзку: Patrick Roest |
| Нарадзіўся | 7 сьнежня 1995[1] (30 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | канькабежац |
Па́трык Руст (па-нідэрляндзку: Patrick Roest) — нідэрляндзкі канькабежац, які чатыры разы здабываў перамогу ў чэмпіянаце сьвету па канькабежным спорце. Упершыню заявіў пра свае амбіцыі, атрымаўшы перамогу ў юнацкім чэмпіянаце сьвету па канькабежным спорце ў 2014 годзе. У наступным годзе на спаборніцтвах у Варшаве абараніў свой тытул[2][3]. 12 лістапада 2016 году быў далучаны да складу нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў, якая здабыла перамогу ў каманднай гонцы перасьледу на першым этапе кубку сьвету сэзону 2016—2017 гадоў[4]. На Алімпійскіх гульнях 2018 году Руст здабыў срэбны мэдаль у гонцы на 1500 мэтраў, саступіўшы свайму партнэру па камандзе К’ельду Нёйсу. На гэтых жа спаборніцтвах атлет займеў бронзавы мэдаль у каманднай пагоні. З 2018 па 2021 гады спартовец тройчы запар станавіўся чэмпіёнам сьвету, а ў 2021 годзе ён стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў у агульным заліку, здабыўшы перамогі ў стартах на 500, 1500 і 1500 мэтраў. Алімпійскія гульні 2022 году ў Пэкіне прынесьлі нідэрляндцу срэбныя мэдалі ў гонках на 5000 і 10000 мэтраў. Двойчы прадстаўніка Нідэрляндаў апярэджваў швэдзкі атлет Нільс ван дэр Пуль. У 2023 і 2024 гадах на чэмпіянатах сьвету перамагаў на дыстанцыі 5000 мэтраў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Patrick Roest // https://pantheon.world/profile/person/Patrick_Roest
- ↑ «ISU Junior World Speed Skating Championships». International Skating Union.
- ↑ «Roest, Wijfje, Bittner and Korea dominate World Junior Championships». International Skating Union.
- ↑ «Maiden World Cup win for Krech in Harbin on second day». International Skating Union
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 7 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвай Галяндыі
- Нідэрляндзкія канькабежцы
- Канькабежцы і канькабежкі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Канькабежцы і канькабежкі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году