Патрык Авамаеля
| Патрык Авамаеля | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 лістапада 1979[1][2][3] (46 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2001 | Lüneburger SK[d] | 34 (3) |
| 2001—2002 | Аснабрук | 33 (1) |
| 2002—2003 | Падэрборн-07 | 23 (4) |
| 2003—2005 | Армінія Білефэльд | 63 (8) |
| 2005—2008 | Вэрдэр | 50 (0) |
| 2008—2013 | Барусія Дортмунд | 76 (3) |
| 2014 | Гамбург II[d] | 12 (0) |
| 2014—2015 | Гамбург | 4 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004—2006 | Нямеччына | 11 (0) |
Патрык Авамаеля (па-нямецку: Patrick Owomoyela; нар. 5 лістапада 1979 году, Гамбург, Нямеччына) — нямецкі футбаліст нігерыйскага паходжаньня. У 2004—2006 гадах — гулец зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бацька — нігерыец, маці — немка. У дзяцінстве й юнацкасьці займаўся футболам у клюбах «Грун-Вайс Эльмсьбютэль» і «Штэлінгэн 88». Таксама ў юнацкасьці Патрык гуляў у баскетбол у рэгіянальнай лізе. Сталую футбольную кар’еру пачынаў у клюбах нізкіх рэгіянальных ліг такіх, як «Люнэбургэр», «Аснабрук» і «Падэрборн-07». У 2003 годзе перайшоў у «Армінію», у складзе якой у сэзоне 2003/04 заняў 2-е месца ў другой Бундэсьлізе, што дала камандзе права на выйсьце ў вышэйшы дывізіён. Яго гульня ў складзе «Армініі» зьвярнула да сябе ўвагу кіраўніцтва нямецкай зборнай й «Вэрдэра», аднаго з найлепшых клюбаў Нямеччыны, у які Патрык і перайшоў улетку 2005 году. Сэзон 2005/06 Авамаеля правёў у якасьці гульца асноўнага складу «Вэрдэру», але па прычыне траўмы й пасрэднай гульні быў выцесьнены са складу прыйшэлым у каманду Клемэнсам Фрыцам і на працягу двух сэзонаў выходзіў на поле вельмі нячаста. За тры сэзона, праведзеных Патрыкам у «Вэрдэры», клюб тройчы трапляў у першую тройку Бундэсьлігі; таксама Авамаеля выйграў у складзе «Вэрдэру» Кубак лігі 2006 году.
У 2008 годзе перайшоў у «Барусію» Дортмунд за 2,5 мільёну эўра[5], зь якой два гады запар станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны, але з кожным сэзонам канкурэнцыя ў Барусіі павялічвалася й Авамаеля гуляў усё менш, акрамя таго гульца пачалі прасьледаваць пастаянныя траўмы[6][7]. У сэзоне 2012-2013 Авамаеля й зусім амаль не выходзіў на поле, у многім з-за праблемаў са здароўем[8], таму па заканчэньні сэзону 2012-2013 абвясьціў, што пакідае «Барусію»[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Авамаелю ўпершыню заўважыў і запрасіў у нацыянальную зборную Нямеччыны новы трэнэр Бундэстым Юрген Клінсман, які зьбіраўся будаваць да хатняга чэмпіяната сьвету цалкам новую зборную Нямеччыны: маладую, якая грае ў яскравы, атакавалы футбол, які падабаўся б заўзятарам. Але не абышлося без скандалу. Справа ў тым, што ў зборную Нямеччыны быў выкліканы правы паўабаронца й нападнік Джэральд Азамоа, які хоць і зрабіў першыя крокі ў футболе менавіта ў Нямеччыны, нарадзіўся ў Гане. Гэта выклікала ў краіне неадназначную рэакцыю: нацыяналістычныя арганізацыі вырашылі сустрэць гульца сьвістам і закідаць бананамі. Аднак, гэтым няхітрым плянам так і не наканавана было ажыцьцявіцца – нямецкая паліцыя яшчэ раз даказала статус адной з самых інфармаваных у сьвеце, і спыніла акцыю на кораню. І калі акрамя Джэральда Азамоа, да якога ўжо больш-менш прывыклі, бундэстрэнэр Клінсман вырашыў прыцягнуць пад колеры нацыянальнай зборнай Патрыка Авамаелю, які, хоць і нарадзіўся ў Гамбургу, хоць і вырас у Нямеччыне, зьяўляўся сынам чарнаскурага нігерыйца. Рэакцыя грамадзкасьці была прадказальнай: сапортэры былі незадаволены другім афранемцам у камандзе, нягледзячы нават на тое, што маці Авамаеля — немка. Але ў гэты раз справа не абмежавалася толькі незадаволенасьцю заўзятараў, у разборкі ўступіла й больш вядомая постаць – Уда Фойгт, скандальны лідэр Нацыянал-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Гэту партыю Ведамства па ахове канстытуцыі Нямеччыны вызначае як праваэкстрэмізкую. Фойгт пачаў распаўсюджваць улёткі з малюнкамі, на якіх была намалявана беласьнежная суколка нямецкай зборнай з дваццаць пятым нумарам, якую насіў Авамаеля, і надпісам – «Белы. Ня проста колер футболкі. За сапраўдную нацыянальную зборную!». Скандал выйшаў грандыёзным. Авамаеля думаў вельмі доўга (калі быць цалкам дакладным – каля двух гадоў), перш чым пракамэнтаваў дзеяньні Фогта. «Я шакаваны тым, як выкарыстоўвалася маё імя, - сказаў футбаліст. – На мяне яшчэ ні разу не нападалі настолькі прамалінейна. Гэта супраць маіх перакананьняў, і я падаю ў суд». Увесну 2008 году нямецкая пракуратура ўзбудзіла справу супраць Фойгта зь вельмі сур’ёзнай фармулёўкай: распальваньне міжнацыянальнай розьні[10].
За зборную Нямеччыны Авамаеля правёў у 2004—2006 гадах 11 матчаў і заняў у яе складзе 3-е месца на Кубку канфэдэрацый 2005.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Армінія Білефэльд:
Вэрдэр Брэмэн:
- Срэбраны прызэр Чэмпіяната Нямеччыны (2): 2006, 2008
- Уладальнік Кубка Лігі Нямеччыны: 2006
- Бронзавы прызэр чэмпіяната Нямеччыны: 2007
Барусія Дортмунд:
- Чэмпіён Нямеччыны (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2008
- Срэбраны прызэр чэмпіяната Нямеччыны: 2013
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2013
Зборная Нямеччыны:
- Бронзавы прызэр Кубку канфэдэрацый: 2005
Асабістыя:
- Найлепшы гулец месяца: сьнежань 2004
- Сымбалічная каманда Чэмпіянату Нямеччыны сэзону: 2010-2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Patrick Owomoyela // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ PATRICK OWOMOYELA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Patrick Owomoyela // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134017188 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Овомойела покинет «Вердер» и перейдет в дортмундскую «Боруссию».. www.sports.ru
- ↑ Овомойела ляжет под нож.. football.ua
- ↑ Овомойела: очередная серьезная травма.. football.ua
- ↑ Овомойела: не вписываюсь в планы Боруссии Д.. football.ua
- ↑ Овомойела покинет Боруссию Д.. football.ua
- ↑ И тебя услышат на стадионе: черные арийцы.. football.ua
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Патрыка Авамаеля
- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі» Дортмунд
- Профіль на сайце Fussballdaten.de
- Профіль на сайце Kicker.de
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Футбалісты клюбу «Падэрборн-07»
- Футбалісты клюбу «Армінія» Білефэльд
- Футбалісты клюбу «Вэрдэр» Брэмэн
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Немцы афрыканскага паходжаньня
- Нямецкія футбалісты