Пасека (гміна Боцькі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пасека
польск. Pasieka
Першыя згадкі: пач. 19 ст.
Мясцовая назва: Pasieka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′44″ пн. ш. 23°07′29″ у. д. / 52.66222° пн. ш. 23.12472° у. д. / 52.66222; 23.12472Каардынаты: 52°39′44″ пн. ш. 23°07′29″ у. д. / 52.66222° пн. ш. 23.12472° у. д. / 52.66222; 23.12472
Пасека на мапе Польшчы
Пасека
Пасека
Пасека

Пасека (па-польску: Pasieka, па-падляску: Pasieka[1]) — невялікая вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары Старога Сяла ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[2]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца, дзе разьмяшчаецца вёска было месцам пасяленьня бортнікаў боцькаўскай маёмасьці. Спачатку бортнікі жылі ў Старым Сяле, але пасьля заснавалі на месцы сваіх пчалнікоў асобную вёску. У палове 19 ст. Патоцкія прадалі Пасеку для Фэлікса Ліпніцкага, які заснаваў тут невялікі завод па прадукцыі цэглы. У 1875 г. Ліпніцкі прадаў тутэйшы маёнтак Натальі Мірановіч, а гэтая ў 1889 г. Краснасельскаму мужыцкаму таварыству. У 1896 г. былі тут толькі 4 хаты, у якіх пражывала 20 жыхароў[3]. У міжваенны пэрыяд Пасека прыналежала да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 10 жыхароў (4 каталікоў, 5 праваслаўных ды адзін іншаверца, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[4]. У 1944 г. адступаючыя немцы спалілі тут 11 хатаў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Pasieka. svoja.org Праверана 11 студзеня 2016 г.
  2. ^ Боцькі. Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія(пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 11 студзеня 2016 г.
  3. ^ а б Zbigniew Romaniuk, Pasieka [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 450
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 19(пол.) Праверана 11 студзеня 2016 г.