Перайсьці да зьместу

Пасека (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пасека (Іўеўскі раён)»)
Пасека
лац. Pasieka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Юрацішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°03′11″ пн. ш. 25°50′19″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 13 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231350
СААТА 4229857121
Нумарны знак 4
Пасека на мапе Беларусі ±
Пасека
Пасека
Пасека
Пасека
Пасека
Пасека

Па́сека[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

У 2-й палове XVII стагодзьдзя вёска ў Якунскім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З пачатку XVIII стагодзьдзя ўласнасьць Францкевічаў, потым Зяньковічаў. У 1789 г. 9 дымоў, 6 валок зямлі.

У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 адносілася да маёнтку Якунь памешчыка Дмахоўскага, 31 рэвіская душа. У 1897 г. 14 двароў, 109 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 136 жыхароў, якія мелі 241 дзесяціну зямлі, 46 кароў, 23 кані.

У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 11 двароў, 59 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (17 двароў, 82 жыхары) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Ё. В. Сталіна. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. У 1970 г. у в. Пасека 1-я 23 жыхары, у в. Пасека 2-я 54 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».

  • 1999 год — 23 чалавекі, 11 двароў
  • 2010 год — 13 чалавек[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
  2. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.