Перайсьці да зьместу

Пары Ніжні Ноўгарад (баскетбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пары Ніжні Ноўгарад

Заснаваны 2000
Месцазнаходжаньне Ніжні НоўгарадРасея
Арэна Нагорны
Зьмяшчальнасьць: 5500
Галоўны трэнэр Сяргей Козін
Чэмпіянат Адзіная ліга ВТБ
Форма
Клюбныя колеры          
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Пары Ніжні Ноўгарад» (па-расейску: Пари Нижний Новгород) — расейскі баскетбольны клюб зь Ніжняга Ноўгараду. Створаны ў 2000 годзе. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ. У клюбе гуляў выбітны беларускі баскетбаліст Арцём Парахоўскі.

Сэрбскі трэнэр Зоран Лукіч доўгі час ачольваў ніжагародзкі клюб.

Клюб быў заснаваны ў 2000 годзе на базе баскетбольнай каманды Валжанскага інжынэрнага пэдагагічнага інстытута. Каманду, якая прабілася ў Найвышэйшую лігу, ачоліў Аляксандар Хайратдзінаў, які ўзяў на сябе функцыі генэральнага дырэктара, галоўнага трэнэра і лекара. У сэзоне 2001—2002 гадоў клюб атрымаў назву «Ніжагародзкая баскетбольная акадэмія». Паводле вынікаў сэзону 2005—2006 гадоў каманда прасунулася ў Супэрлігу Б і пачала называцца «НБА-Ніжні Ноўгарад». Прабіўшыся ў Супэрлігу Б, клюб адгуляў там два сэзоны, заняўшы спачатку 5-е, а потым 6-е месца. У сэзоне 2008—2009 гадоў у ніжагародзкай каманды былі ўсе шанцы ўвайсьці ў тройку прызэраў чэмпіянату Расеі, аднак вялікая колькасьць траўмаў у канцы сезону перашкодзіла камандзе дасягнуць сваёй мэты. Вынікам сэзону стаўся сёмы радок у выніковай турнірнай табліцы.

У кастрычніку 2008 году зьмяніўся трэнэрскі і кіраўнічы склад клюбу. Прэзыдэнтам быў прызначаны міністар інвэстыцыйнай палітыкі Ніжагародзкай вобласьці, алімпійскі чэмпіён Дзьмітры Сваткоўскі. Пасаду генэральнага мэнэджэра заняў 12-разовы чэмпіён Расеі па баскетболе, чэмпіён Эўралігі, срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету Сяргей Паноў, а пасаду трэнэра атрымаў сэрбскі спэцыяліст Зоран Лукіч. Генэральным дырэктарам клюбу Хайратдзінаў. Напярэдадні сэзону 2009—2010 гадоў быў практычна цалкам абноўлены гульнёвы склад. Да каманды далучыліся Мікалай Сухарукаў, Дзьмітры Дагадзін, Яўген Чарняўскі і Аляксандар Пустагвар. Клюб зьмяніў назву на «Ніжні Ноўгарад». Паводле вынікаў сэзону, які завяршыўся ў траўні 2010 году, ніжагародцы дамагліся найлепшага выніку з моманту стварэньня клюбу, заняўшы першы радок сярод камандаў Супэрлігі Б і атрымаўшы права прадстаўляць рэгіён у элітным дывізіёне расейскага баскетболу.

У розыгрышы Кубка Расеі 2010—2011 гадоў «Ніжні Ноўгарад» упершыню ў сваёй гісторыі ўзяў удзел у Фінале чатырох. Выгуляўшы ў паўфінале краснаярскі «Енісей», баскетбалісты не далі рады ў вырашальным паядынку з «Спартаком» з Санкт-Пецярбургу і здабылі срэбраныя мэдалі. Два гульцы клюбу ўвайшлі ў сымбалічную пяцёрку турніру, то бок Арцём Якавенка быў прызнаны найлепшым цэнтравым, а Дзьмітры Кулагін быў названы найлепшым гульнёвым. У чэмпіянаце Расеі клюб заняў выніковае пятае месца, а галоўны трэнэр каманды Зоран Лукіч быў уганараваны тытулам найлепшага трэнэра году. У наступным сэзоне Адзінай лігі ВТБ каманда прабілася ў плэй-оф, але ў 1/8 фіналу клюб зазнаў паразу ад летувіскага «Летувас Рытас». Праз год у чвэрцьфінале лігі баскетбалісты зь Ніжняга Ноўгараду саступіў ковенскаму «Жальгірысу» з агулым лікам у сэрыі 1:3. У сэзоне 2014—2015 гадоў каманда ў паўфінале саступіла ЦСКА.

Адзіная ліга ВТБ:

  • Срэбраны прызэр: 2014

Чэмпіянат Расеі:

  • Фіналіст: 2014

Кубак Расеі:

  • Пераможца: 2023
  • Фіналіст: 2011, 2018, 2019, 2024, 2025

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]