Перайсьці да зьместу

Парыж (баскетбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парыж

Заснаваны 2018
Месцазнаходжаньне Парыж, Францыя
Арэна Адыдас-Арэна
Зьмяшчальнасьць: 8000
Галоўны трэнэр Франчэска Табэліні
Чэмпіянат НБЛ-Эліт
Форма
Клюбныя колеры              
Спасылкі
Афіцыйная бачына

«Пары́ж» (па-француску: Paris) — францускі баскетбольны клюб з аднайменнага гораду, які спаборнічае ў НБЛ-Эліт. У 2024—2025 гадоў клюб дэбютаваў у Эўралізе. Быў заснаваны ў 2018 годзе. Свае хатнія матчы гуляе на Адыдас-Арэне. Праз тры гады па сваім стварэньні, то бок у 2021 годзе, «Парыж» упершыню прасунуўся ў найвышэйшы дывізіён Францыі па баскетболе. У 2024 годзе каманда ўзяла Кубак лідэраў і стала ўладальніцай Кубка Эўропы, а праз год яна ўпершыню ў гісторыі клюбу ўзяла тытул чэмпіёна Францыі і Кубак Францыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]