Паршавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паршавічы
трансьліт. Paršavičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Бярозавіцкі
Насельніцтва: 630 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225763
СААТА: 1254804006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°9′26″ пн. ш. 25°51′58″ у. д. / 52.15722° пн. ш. 25.86611° у. д. / 52.15722; 25.86611Каардынаты: 52°9′26″ пн. ш. 25°51′58″ у. д. / 52.15722° пн. ш. 25.86611° у. д. / 52.15722; 25.86611
Паршавічы на мапе Беларусі ±
Паршавічы
Паршавічы
Паршавічы
Паршавічы
Паршавічы
Паршавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Па́ршавічы[1] (Паршэ́вічы[2], Па́ршывічы[2]; з 1964[3] году — Бяро́завічы[2]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Бярозавіцкага сельсавету.

На поўдзень ад вёскі праходзіць аўтастрада ГомельКобрынь М10. За 9 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Малоткавічы на лініі Берасьце — Лунінец. На поўначы ад вёскі працякае Мерачанка, прыток Ясельды.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1492 г. — упершыню згадваецца ў дарчай грамаце пінскай княгіні Мар’і Сямёнавай на дварышча Фурсу Іванавічу[4].
  • Сярэдзіна XVI ст. — у складзе Пінскага староства каралевы Боны Сфорцы, цэнтар войтаўства, у складзе Ставецкага двара[4].
  • 1596 г. — у складзе Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, цэнтар войтаўства[4].
  • 1793 г. — пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі[4].
  • 1796 г. — у складзе Пінскага павету Менскай губэрні[4].
  • 1878 г. — пабудавана Пакроўская царква[5].
  • 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павету Палескага ваяводзтва[4].
  • 1939 г. — у складзе БССР[4].
  • 1940 г. — у складзе Жабчыцкага раёну Пінскай вобласьці, цэнтар сельсавету[4].
  • Ліпень 1941 — ліпень 1944 г. — вёска акупаваная нямецкімі захопнікамі[4].
  • 1957 г. — у складзе Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці[4].
  • 1 жніўня 1964 г. — вёска Паршавічы перайменавана ў Бярозавічы, Паршавіцкі сельсавет — у Бярозавіцкі[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 431 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 750 жыхароў; 1940 год — 1048 жыхароў; 1957 год — 1833 жыхары; 1970 год — 1042 жыхары; 1999 год — 677 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 686 жыхароў; 2009 год — 630 жыхароў

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 101
  2. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 226—227
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 386
  5. ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — С. 89. ISBN 978-985-6828-35-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]