Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (Турэччына)
| Партыя справядлівасьці і разьвіцьця | |
| па-турэцку: Adalet ve Kalkınma Partisi | |
| Заснавальнік | Рэджэп Таіп Эрдаган, Абдула Гюль[d] і Bülent Arınç[d] |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 14 жніўня 2001[1] |
| Штаб-кватэра | |
| Ідэалёгія | эканамічны лібэралізм[d], нэаасманізм[d], кансэрватыўная дэмакратыя[d], сацыяльны кансэрватызм, нацыянал-кансэрватызм, цэнтралізм[d], эрдаганства[d], эўраскептыцызм, традыцыяналізм[d][2][3][4][…], conservatism in Turkey[d][2][3][4][…], правы папулізм[d][2][3][4][…] і эканамічны нацыяналізм[d][2][3][4][…] |
| Колькасьць | 10 100 083, 11 157 656[1], 11 241 230[1] і 11 041 464[1] |
| Афіцыйны сайт |
akparti.org.tr/en (анг.) akparti.org.tr (тур.) akparti.org.tr/ar (ар.) |
Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (па-турэцку: Adalet ve Kalkınma Partisi) — кіруючая палітычная партыя ў Турэччыне. Пазыцыянуе сябе як умерана кансэрватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасьці, такія як рыначная эканоміка і ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз. Заснаваная ў 2001 годзе выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.
На выбарах у парлямэнт у 2011 годзе набрала 49,8% галасоў, падвысіўшы гэты паказчык у параўнаньні з выбарамі 2007 году (47%). Да партыі належаць прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль і прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.
У адрас партыі гучаць абвінавачаньні ў адыходзе ад прынцыпаў сьвецкай дзяржавы, закладзеных Ататуркам. У 2008 годзе справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб ейнай ліквідацыі, пададзены Генэральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцьця гэтага рашэньня не хапіла аднаго голасу), але было зьменшана напалову фінансаваньне партыі з Цэнтральнага банку краіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 https://www.yargitaycb.gov.tr/icerik/1095
- 1 2 3 4 https://web.archive.org/web/20210409182149/https://www.thestar.com/news/world/middleeast/2019/04/01/erdogan-sees-win-in-local-poll-but-loses-turkish-capital.html
- 1 2 3 4 https://archive.org/details/negotiatingchang00jone
- 1 2 3 4 https://web.archive.org/web/20210424034013/https://www.tandfonline.com/doi/full/10.1080/01436597.2018.1447371