Гарадзенская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Партыя БНФ (Горадня)»)
Асноўны артыкул: Партыя БНФ
Вадзім Саранчукоў у Горадні

Гарадзенская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ[1] — адна з самых старых суполак партыі БНФ. Дзейнічае ў Горадні аднак з-за свайго месцазнаходжаньня ў абласное "сталіцы" выконвае абавязкі абласное суполкі БНФ у Гарадзенскае вобласьці. Знаходзіцца па адрасе: м. Горадня, вул. Будзённага.

Управа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суполка складаецца са сходу простых сяброў партыі, рады й старшыні суполкі. Сход сяброў выбірае раду й старшыню.

Старшыня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня гарадзкое арганізацыі Вадзім Саранчукоў. Быў выбраны на тую пасаду ў пачатку 2004 году. У 2018 годзе быў пераабраны на пасаду старшыні[2].

Сьпіс старшыняў суполкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс старшыняў:

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суполка ў Горадні пастаянна дзейнічае.

Дзейнасьць 2003 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 годзе страшыню суполкі М. ворана асудзілі за выступ на вуліцы[4].

Дзейнасьць 2004 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Горадні суполка ўдзельнічала ў выбарах 2004 году ў Нацыянальны сход.

— Стратэгія і тактыка нашай партыі на маючых адбыцца выбарах – вельмі простая. Мы маем намер вылучыць кандыдатаў ад сваёй партыйнай арганізацыі па трох гарадзкіх акругах. Гэта – Алесь Астроўскі, якога мы мяркуем вылучыць па Заходняй выбарчай акрузе, гэта спадар Кірэеў, які мае намер ісьці па Занёманскай акрузе, і спадар Сяргей Антусевіч, які будзе балятавацца па Цэнтральнай акрузе

— Старшыня гарадзенскай суполкі БНФ напярэдадні выбараў: “На гэты раз памылак ня будзе”[5]

Дзенйасьць 2004 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

М. Воран сябра грамады ўдзельнічаў у выбарах у сойм Беларусі[6].

Дзейнасьць 2005 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе суполка прыняла ўдзел у давыбарах ў Нацыянальны сход. Аднак суполка не змагла адзіна выступіць на выбарах. Сяргей Антусевіч ня меў падтрымкі усіх сяброў грамады. Р. Юргель і М. Воран нават па рашэньні сойму партыі БНФ былі выключаныя з партыі[7].

Дзейнасьць 2007[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напярэдадні Эўрапэйскага маршу ў Менску міліцыя ў Горадні затрымала Ігара Банцара: сябра БНФ[8].

Дзейнасьць 2011 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 суполка БНФ не давала заяўку ў гарвыкакам Горадні на правядзеньне Дня фолі 25 сакавіка 2011. Старшыня суполкі В. Саранчукоў заявіў:

— Мы накіроўвалі гэтыя заяўкі штогод, але ніводная зь іх не была задаволеная — ні на пікеты, ні на мітынгі. Сёлета бессэнсоўную справу вырашылі не рабіць, але гэта ня тое, што не праводзіць мерапрыемстваў, а толькі — не падаваць ніякіх заявак

— На Дзень Волі — мітынгі, шэсьці, пікеты — Радыё Свабода © 2011[9].

У маршах маўклівых 2011 году сябры суполкі не прымалі ўдзелу[10].

Дзейнасьць 2019 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзкая арганізацыя прыняла ўдзел у правядзеньні сьвяткаваньня 101 год абвяшчэньня незалежнасьці БНР[11]. 15 сьнежня 2019 году суполка ўдзельнічала ў недазволеным уладамі мерапрыемстве супраць аб'ядананьня з Расеяй[12][13][14]. Яно адбылося на Старым мосьце ў Горадні. Чатыры сябры былі пакараныя[15]:

  • Ежы Грыгенч
  • Уладзімер Арцыман
  • Вадзім Саранчукоў
  • Сяргей Верамеенка

Выбары ў палатку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году

В. Саранчукоў зьвярнуўся з хадайніцтвам ў выбарчую камісію, дзе прасіў дазволу на допуск незалежных назіральнікаў у выбарчыя акругі. Ён спрабаваў вылучыць 6 чалавек, па адным чалавеку на акругу[16]. Улады не дазволілі дапусьціць незалежных назіральнікаў. З-за гэтага ўдзел у выбарах для БНФ і В. Саранчукова стаў немагчымым.


Дзейнасьць 2020[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2020 годзе будуць прымаць удзел у выбарах Прэзыдэнта Беларусі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Старонка партыі БНФ
  2. ^ Справаздачна-выбарчы сход Гарадзенскага БНФ Згодна пратаколу сябры арганізацыі абралі склад партыйнай рады і яе старшыню. Інтрыгі не адбылося – фактычна адзінагалосна пры адным устрымаўшымся старшынём рады Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ стаў Вадзім Саранчукоў.(недаступная спасылка)
  3. ^ Сяргей Астраўцоў, Горадня У гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ некалькі асобаў зьбіраюцца ўдзельнічаць у восеньскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пра некаторыя падрабязнасьці мы даведаліся ад кіраўніка гарадзкой суполкі партыі БНФ Міколы Ворана.
  4. ^ ВЫЙШАЎ НА ВОЛЮ ГАРАДЗЕНЕЦ МІКОЛА ВОРАН
  5. ^ Старшыня гарадзенскай суполкі БНФ напярэдадні выбараў: “На гэты раз памылак ня будзе”.
  6. ^ Кандыдат у дэпутаты Мікола Воран патрабуе тлумачэньняў
  7. ^ Партыя БНФ вылучыла кандыдата на пасаду прэзідэнта. Сойм ацаніў як грубае парушэньне партыйнае дысцыпліны паводзіны Р.Юргеля й М.Ворана, якія насуперак рашэньню партыйнага зьезду аб вылучэньні ў 52-й акрузе г. Горадні на давыбарах у Палату прадстаўнікоў С.Антусевіча ўвайшлі ў групу іншага прэтэндэнта й вялі разбуральную для партыі дзейнасьць. Сойм пацьвердзіў рашэньне Купалаўскай суполкі Партыі БНФ у Горадні аб выключэньні з партыі Р.Юргеля й рэкамэндаваў Прынёманскай суполцы зрабіць тое самае ў дачыненьні да М.Ворана.(недаступная спасылка)
  8. ^ Удары з-за вугла
  9. ^ На Дзень Волі — мітынгі, шэсьці, пікеты — Радыё Свабода © 2011
  10. ^ Ніводнага апраўдальнага прысуду «маўклівым»
  11. ^ Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: Дзень Незалежнасці – 25 сакавіка!
  12. ^ У Гародні затрыманы намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў
  13. ^ У Расею паплыў плыт з пратэстам супраць інтэграцыі. Як прайшла акцыя за незалежнасьць у Горадні. ФОТА
  14. ^ У Гародні прайшла акцыя пратэсту супраць пагрозаў незалежнасьці
  15. ^ У Гародні затрыманні актывістаў за акцыю за Незалежнасць
  16. ^ Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі