Перайсьці да зьместу

Аўрамаўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Партызанская (Хвойніцкі раён)»)
Аўрамаўская
лац. Aŭramaŭskaja
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Хвойніцкі
Сельсавет Велікаборскі
Дата заснаваньня каля 1911 году
Часавы пас
Каардынаты 52°02′45,60″ пн. ш. 29°58′59,60″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 87 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2346
Паштовы індэкс 247609
СААТА 3254812026
Нумарны знак 3
Аўрамаўская на мапе Беларусі ±
Аўрамаўская
Аўрамаўская
Аўрамаўская
Аўрамаўская
Аўрамаўская
Аўрамаўская

Аўра́маўская[1] (з 1964[2] году — Партыза́нская[3]) — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Аўрамаўская ўваходзіць у склад Велікаборскага сельсавету.

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля таго, як 23 верасьня 1911 году быў здадзены ў эксплуатацыю ўчастак чыгункі ВасілевічыХвойнікі і пачаў дзейнічаць разьезд, а потым станцыя Аўрамаўская[a], зьявілася і аднайменнае паселішча[b]. З 1912 году тут працавала лесапільня[5].

Станцыя Abramowicze на польскай мапе 1921 г., вытворнай ад мапы Шубэрта-Тучкова сярэдзіны XIX ст.
Станцыя Абрамовская на мапе гэнштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аўрамаўская, аднак, у складзе Хвойніцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[6].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 8 сьнежня 1920 і на 15 красавіка 1921 году ў Аўрамаўскай школе першай ступені (г. зн. пачатковай) выхоўваліся адпаведна 52 і 83 вучні[7].

У чэрвені 1921 году на станцыі Аўрамаўская банда атамана Івана Галака затрымала цягнік, абрабавала і забіла 55 пасажыраў[8].

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года вёска Аўрамаўская — у Велікаборскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі. У 1932 годзе на Чырванаборскім лесазаводзе пры станцыі працавала 140 рабочых; валавой прадукцыі ў коштах 1926/27 г. за паўгодзьдзе выраблена на 697,9 тыс. рублёў[9]. З 20 лютага 1938 года Аўрамаўская — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

У Вялікую Айчынную вайну 12 чэрвеня 1943 году камандзір і камісар партызанскага атраду імя Суворава Сацура і Сьнягір, начальнік штабу Ломаў сьведчылі, што напярэдадні «...местное население забранное немцами сгонялось на станцию Аврамовская, откуда машинами и подводами направлялись в г. Василевичи. Во время стоянки на ст. Аврамовская почти все девушки от 15 лет были изнасилованы немецкими солдатами, часть из них после насилия были расстреляны._По слухам от местных жителей вся забраная молодежь отправлена в г. Брест, детей и стариков расстреливали по пути и в г. Василевичи»[10]. 16 лістапада 1943 г. на станцыі Аўрамаўская партызанамі Каленкавіцкай брыгады быў зьнішчаны гарнізон акупантаў у 300 чалавек, большасьць зь якіх складалі мадзяры. На франтах і пад акупацыяй загінуў 61 вясковец[9].

З 8 студзеня 1954 году Аўрамаўская — у Гомельскай вобласьці. На 1955/56 навучальны год (яшчэ і раней) дзеяла сярэдняя школа[11]. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы налічвалася 1289 жыхароў. У складзе саўгасу «Велікаборскі»[5]. У 1964 годзе перайменаваная ў Партызанскую; мэмарыяльная назва пакінутая ўладамі адно за чыгункавым прыпынкам.

15 жніўня 1974 году цэнтар Велікаборскага сельсавету быў перанесены ў вёску Партызанская[12]. Дзеялі дрэваапрацоўчы цэх Хвойніцкага прамкамбіната, абознаколавы завод, лясьніцтва, швейная і шавецкая майстэрні, клюб, бібліятэка, дзіцячы садок зь ясьлямі, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, адзьдзяленьне сувязі, 6 крамаў[5]. 25 лістапада 2008 году цэнтар сельсавету зноў перанесены ў Вялікі Бор[13].

  1. Назва паходзіць ад прозьвішча ўладальнікаў Хвойніцкага маёнтку і адных з ініцыятараў-фундатараў будаўніцтва васілевіцка-хвойніцкага адгалінаваньня Палескіх чыгунак ганаровых грамадзянаў (купцоў) Аўраамавых. Пры бальшавіках у 1934 г. разглядалася пытаньне аб перайменаваньні станцыі з Аўрамаўскай у Велікаборск[4].
  2. С. В. Марцэлеў пісаў пра XIXст., але не спаслаўся на крыніцу[5], таму зусім незразумела, зь якой прычыны тут пачалі сяліцца людзі з навакольных вёсак. Прыгон — у мінулым.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 318
  2. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 313
  4. О переименовании станции Авраамовская Зап. ж. д. в ст. Великоборск
  5. 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 453
  6. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны)
  7. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласьці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  8. Новиков Д. С. Борьба органов советской власти с бандой атамана Галака на белорусско-украинском пограничье в начале 1921 г. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 102.
  9. 1 2 Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993. С. 54, 120, 155–156, 227–228
  10. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 35
  11. Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. (аркуш без нумарацыі)
  12. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  13. «О переносе административно-территориального центра Великоборского сельсовета». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 25 ноября 2008 г. № 90(недаступная спасылка) (рас.)
  • Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993