Партал:Тэхніка/Біяграфіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанарда да Вінчы
Леанарда да Вінчы

Леанарда ды Сэр П’ера да Вінчы (па-італьянску: Leonardo di ser Piero da Vinci; 15 красавіка 1452, Вінчы, Флярэнтыйская рэспубліка – 2 траўня 1519, Амбуаз, Францыя) — выбітны італьянскі мастак, архітэктар, музыка, пісьменьнік, інжынэр, вынаходнік, анатом і скульптар. Тытан Адраджэньня. Нарадзіўся і вырас каля мястэчка Вінчы, Італія, сын натарыюса сэр П’ера і сялянкі Кацярыны. У яго не было прозьвішча ў сучасным сэнсе, бо «да Вінчы» абазначае проста «з мястэчка Вінчы». Поўнае імя па нараджэньні было «Леанарда ды сэр П’ера да Вінчы», што абазначала «Леанарда, сын спадара П’ера зь Вінчы». Леанарда часта апісваюць як своеасаблівага архетыпа чалавека Рэнэсансу, бясконца цікаўнага і адначасова надзвычай таленавітага вынаходніка...:::::::::::::::: чытаць далей