Партал:Азія/Уступ
Выгляд
Азія — найвялікшая частка сьвету (каля 43,4 млн км²), утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн. км². Насельніцтва — 3720 млн. чалавек (2001 г.). Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўначы ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскаму мору, рацэ Кура, Сурамійскаму перавалу, рацэ Рыоні, па Чорнаму і Мармуроваму морам, пралівам Басфор і Дарданэлы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. - Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай.