Перайсьці да зьместу

Партал:Азія/Добры артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пушту́ (таксама пахто, пашто, аўга́нская, патані; саманазва: پښتو, вымаўл. [ˈpəʂt̪oː, ˈpəçt̪oː, ˈpʊxt̪oː]) — мова паўночна-ўсходняй галіны ўсходнеіранскай падгрупы іранскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям'і, на якой размаўляюць пуштуны. Распаўсюджаная ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Азіі, разам з мовай дары зьяўляецца афіцыйнай мовай Аўганістану, мае распаўсюджаньне у паўночна-заходніх частках Пакістану, а таксама ў асяродку пуштунскіх дыяспараў па ўсім сьвеце. Мова пушту клясыфікуецца як мова ў складзе паўночна-ўсходняй галіны індаіранскіх моваў, аднак згодна зь іншымі дасьледаваньнямі мова можа адносіцца да паўднёва-ўсходніх. Колькасьць пуштумоўнага насельніцтва налічвае каля 40—60 млн чалавек па ўсім сьвеце…:::::::::::::::: чытаць далей