Парлеры
Выгляд
Парлеры (па-нямецку: Die Parler) — дынастыя архітэктараў готыкі, якая паходзіла зь нямецкага гораду Швэбіш Гмюнд. Прадстаўнікі сям’і Парлераў працавалі ў многіх землях Эўропы.
Прадстаўнікі роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дакладна вядомыя сямейныя сувязі паміж наступнымі архітэктарамі з роду Парлераў:
- Петэр Парлер, архітэктар Карлава маста й катэдры сьвятога Віта ў Празе
- Венцэль Парлер, удзельнік будаўніцтва катэдры сьвятога Віта.
- Ёган Парлер, удзельнік будаўніцтва катэдры сьвятога Віта і стваральнік касьцёлу сьвятой Барбары ў Кутнай Горы.
- Міхаэль Парлер, архітэктар.
Апроч таго, вядомыя наступныя прадстаўнікі сям’і:
- Ёган Парлер Старэйшы, архітэктар катэдраў у Фрайбургу й Базэлі. Верагодна, сын Генрыка Парлера.
- Міхаэль з Фрайбургу, архітэктар катэды ў Страсбургу.
- Генрык з Гмюнду, архітэктар.
Таксама некалькі архітэктараў па прозьвішчы Парлер удзельнічалі ў пабудове катэдры ў Ульме, а ў дакументах пра пабудову Мілянскае катэдры зьяўляецца Генрык, якога празываюць «Немец», «з Ульму» і «з Гмюнду».