Перайсьці да зьместу

Папаян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Папаян
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Дата заснаваньня 1537
Геаграфія
Плошча
  • 512 км²
Вышыня НУМ 1760 ± 1 м
Каардынаты 2°27′15″ пн. ш. 76°36′33″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 190001–190019
Сайт popayan.gov.co
Папаян на мапе Калюмбіі
Папаян
Папаян
Папаян

Папая́н (па-гішпанску: Popayán) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Каўка. Месьціцца ў даліне Пубэнса на паўднёвым захадзе краіны паміж Заходнім і Цэнтральным горнымі хрыбтамі. Насельніцтва грамады складае 318 тысяч чалавек, а плошча сягае 483 км². Места слыннае сваёй каляніяльнай архітэктурай і сваім унёскам у калюмбійскае культурнае і палітычнае жыцьцё. Мае мянушку «белы горад» празь белы колер большасьці каляніяльных будынкаў у цэнтры места.

На вуліцы ў старым горадзе.

Бракуе запісаў пра дагішпанскую гісторыю тубыльцаў колішняга паселішча, якое стаяла на месцы сучаснага гораду. У Папаяне месьціцца старажытная дагішпанская піраміда, вядомая як Эль-Мора-дэль-Тулькан, якая ўжо была закінутая ў часы, калі прыбылі першыя гішпанцы. 13 студзеня 1537 году гішпанскі канкістадор Сэбастыян дэ Бэлялькасар прыбыў у Папаян[2]. У XVI і XVII стагодзьдзях места кіравалася прызначаным губэрнатарам пад юрысдыкцыяй Кіта, якое на той час было часткай віцэ-каралеўства Пэру.

Папаян быў вельмі важным горадам дзякуючы свайму разьмяшчэнню паміж Лімай, Кіта і Картахэнай. У ваколіцах меліся капальні, а таксама тут біліся залатыя манэты эскуда ды срэбныя рэалы з 1760 па 1819 гады. Пасьля 1826 году тут працягвалася біцьцё манэтаў, але ўжо для новай Рэспублікі Калюмбія[3]. Папаян быў пашкоджаны некалькімі землятрусамі. Самы разбуральны зь іх доўжыўся ўсяго васямнаццаць сэкундаў 31 сакавіка 1983 году, але рэканструкцыя места пасьля гэтага заняла больш за дзесяць гадоў, і на сёньня ўсё яшчэ можна авбачыць некаторыя вучасткі, якія не былі адноўленыя. У выніку гэтага землятрусу ў Калюмбіі быў створаны першы кодэс сэйсьмічнага праектаваньня.

Гістарычны цэнтар Папаяну зьмяшчае ўзоры барочнай архітэктуры, якая захавалася больш за чатыры стагодзьдзі. Брукаваныя вуліцы былі амаль усе пакрытыя асфальтам у 1937 годзе, аднак у цяперашні час рэалізуецца некалькі праектаў, накіраваных на аднаўленьне першапачатковага выгляду старога гораду.

  1. ↑ https://www.dane.gov.co/files/censo2018/informacion-tecnica/CNPV-2018-VIHOPE.xls
  2. ↑ Andagoya, Pascual de. «Narrative of the Proceedings of Pedrarias Davila». The Hakluyt Society. — С. xxv.
  3. ↑ Krause. «World Coins 1701—1800» 4th Ed, «1801—1900» 5th Ed, Colin R. Bruce II, Sr. editor.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]