Пантонны мост
Пантонны мост — мост, які мае плывучыя апоры — пантоны. Разнастайнасьцю пантоннага мосту зьяўляецца наплаўны мост, які ня мае адасобленых пантонаў — плывучымі зьяўляюцца самі пралётныя збудаваньні.
Асноўнае прымяненьне пантонных мастоў — арганізацыя часовых перапраў праз водныя перашкоды пры аварыі або ў час рамонту стацыянарных мастоў, у вайсковай справе, пры ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў і іншых. Аднак сустракаюцца і функцыянуюць таксама і пастаянныя пантонныя і наплаўныя масты .
Плюсам пантонных мастоў зьяўляецца іх транспартабэльнасьць (як па вадзе, так і па сушы ў разабраным стане), шпаркасьць мантажу. Да недахопаў адносяцца стварэньне праблем для суднаходзтва, малая апорная здольнасьць, залежнасьць ад ветру, хваль і ўзроўню вады, немагчымасьць эксплюатацыі ў пэрыяд крыгаходу і ледаставу.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пантонны мост — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў