Пангаліны
| Пангаліны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Падцарства | Эўмэтазоі (Eumetazoa) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Пангаліны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Pholidota Weber, 1904 | |
| Арэал | |
Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад пляцэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цела падоўжанае, карычневае або жаўтлявае, 1—1,6 м у даўжыню, пакрыта шчыльнай рагавой луской, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. Вельмі доўгі хвост, які складае 2/3 ад агульнай даўжыні. Язык пангалінаў вырастае да 40 см. Лапы ўзброены моцнымі кіпцюрамі. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.
Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Актыўныя галоўным чынам уначы. Некаторыя віды жывуць на зямлі, некаторыя аддаюць перавагу жыцьцю на дрэвах.
Самка нараджае звычайна адно дзіця. У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цьвёрдай прыкладна праз 2 сутак пасьля нараджэньня.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Атрад Pholidota разам з атрадам Carnivora утвараюць кладу Ferae. Атрад уключае адно сучаснае сямейства — пангалінавыя (Manidae), якое ў сваю чаргу ўключае 3 сучасныя роды Manis, Phataginus, Smutsia зь 8 відамі:
- Manis crassicaudata
- Manis culionensis
- Manis javanica
- Manis pentadactyla
- Phataginus tetradactyla
- Phataginus tricuspis
- Smutsia gigantea
- Smutsia temmincki
Атрад Pholidota таксама зьмяшчае вымерлыя сямействы і роды жывёл:
- род †Euromanis
- род †Necromanis
сямейства †Eurotamanduidae
- род †Eurotamandua
сямейства †Eomanidae
- род †Eomanis
сямейства †Patriomanidae
- род †Cryptomanis
- род †Patriomanis
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Pangolin — African Wildlife Foundation (анг.)
| A photograph of a pangolin | |
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Пангаліны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў